Домік Чэхава

дзяржаўны мэмарыяльны музэй
Славутасьць
Домік Чэхава
па-расейску: Домик Чехова
Краіна Расея
Места Таганрог, вул. Чэхава, 69
Каардынаты 47°12′25″ пн. ш. 38°55′53″ у. д. / 47.20694° пн. ш. 38.93139° у. д. / 47.20694; 38.93139Каардынаты: 47°12′25″ пн. ш. 38°55′53″ у. д. / 47.20694° пн. ш. 38.93139° у. д. / 47.20694; 38.93139
Дата заснаваньня 1924
Асноўныя даты:
1859 — пасялілася сямейства Чэхавых
1860 — нарадзіўся Антон Чэхаў
1910 — на будынку ўсталяваная мэмарыяльная дошка
Вядомыя насельнікі Антон Чэхаў
Аляксандар Чэхаў
Мікалай Чэхаў
Статус аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d]
Домік Чэхава на мапе Расеі
Домік Чэхава
Домік Чэхава
Домік Чэхава
Домік Чэхава на Вікісховішчы

Домік Чэхава — дзяржаўны мэмарыяльны музэй, месьціцца ў Таганрогу ў невялікім фліґелі (вул. Чэхава, 69), у якім нарадзіўся Антон Чэхаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Пабудова фліґеля адносіцца да 1850 року[1]. Пабудаваны з глінабітнае цэґлы, атынкаваны, выбелены. Плошча будынка складае 30,5 м². Зьмесцаваны на тэрыторыі былога домаўласьніцтва таганроскага купца А. Д. Гнутава. У тыя часы тут знаходзіліся 3 невялікія фліґелі, карэтная адрына і дзяржбудынкі. Купец 3 ґільдыі П. Е. Чэхаў жыў зь сям’ёю ў гэтым фліґелі з канца 1859 па сакавік 1861 року. Па ўсёй бачнасьці, Паўла Чэхава прыцягнуў да гэтага фліґеля сходны кошт за арэнду, а таксама — блізкасьць да Пятроўскае плошчы, дзе яму прыналежала бакалейная крама. Менавіта тут 29 студзеня 1860 року нарадзіўся трэці сын Чэхавых, Антон, будучы вялікі пісьменьнік[1].

Гісторыя стварэньня музэю

рэдагаваць

Да пяцідзесяцігодзьдзя з дня нараджэньня Чэхава, у 1910 годзе, па ініцыятыве Яўгена Гаршына, брата пісьменьніка, на сьцяне будынка зьявілася мэмарыяльная дошка[2]. Гаршын жа быў ініцыятарам стварэньня ў хатцы сталага музэю.

У студзені 1910 року Міхаіл Андрэеў-Туркін дакладаў на пасяджэньні Чэхаўскага гуртку, што места вырашыла пачакаць з купляю з прычыны надмерна высокага кошту, пытанай уладальніцаю сп. Каваленка[3]. Па ацэнцы места месца гэтае каштавала 4500—5000 рублёў, а Каваленка запытвала 10 000 рублёў[3].

Рашэньне пра куплю было прынятае ў 1916 годзе, але потам яшчэ чатыры рокі знаходзілася на мескім балянсе як будучы музэй, будынак здаваўся для жыцьця прыватных асобаў[4].

У 1921 годзе над спусьцелым фліґелем на грамадзкіх пачатках узялі шэфства два таганроскія настаўнікі, Алена Кузьменка й Фёдар Губа. Алена Кузьменка, пасяліўшыся ўлетку 1921 року ў гэтым двары, выявіла на запушчаным фліґелі мэмарыяльную дошку. Кузьменка і Губа абшмаравалі хатку глінай, пабялілі сьцены, падфарбавалі аканіцы. Пазнаўшы пра задумку стварыць музэй, пацягнуліся ў двор людзі, чые лёсы нейкім чынам перасякаліся зь сям’ёю Чэхава. Перадалі ў сход ґімназічны табель з адзнакамі Чэхава, яго складаньні, карціну напісаную братам Мікалаем. Вырабілі нават копію посуднага начыньня, каб запоўніць пусты кухонны закутак.

У 1926 годзе каля будынка ўпершыню заквітнелі флянсы вішнёвых дрэваў, высаджаных на грошы месрады. Тады ж адкрылася першая музэйная экспазыцыя, што ілюструе таганроскі пэрыяд жыцьця Антона Паўлавіча. Губа і Кузьменка сумяшчалі абавязкі экскурсаводаў і нагляднікаў музэю.

  1. ^ а б Кожевникова Е.А. Домик Чехова // Таганрог. Энциклопедия. — Таганрог: Антон, 2008. — С. 326. — ISBN 978-5-88040-064-5.
  2. ^ Киричек М.С., Ревенко Л.В. Гаршин Евгений Михайлович // Таганрог. Энциклопедия. — Таганрог: Антон, 2008. — С. 274. — ISBN 978-5-88040-064-5
  3. ^ а б Собств. корр. В чеховском кружке // Таганрогский вестник. — 1910. — 31 янв.
  4. ^ Вовк Е. Помним, храним… // Таганрогская правда. — 2013. — 26 сент.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Домік Чэхавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў