Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дзьмітрыя Яварніцкага

Музэй ва Ўкраіне

Дніпро́ўскі нацыяна́льны гістары́чны музэ́й імя Дз. І. Яварні́цкага (па-ўкраінску: Дніпропетровський національний історичний музей ім. Д. І. Яворницького) — музэй у месьце Дніпры, заснаваны ў 1849 року. Экспануюцца калекцыі ад часоў палеаліту да Другой сусьветнай вайны.

Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага
Дніпропетровський національний історичний музей ім. Д. І. Яворницького
Месцазнаходжаньне ДніпроУкраіна
Адрас праспэкт Дзьмітрыя Яварніцкага, 16
Тэматыка калекцыі гістарычная
Велічыня калекцыі 283 тысячы экспанатаў
Створаны 1849 г.
Дырэктар Пясчанская Ю.В. (в. а.)
Геаграфічныя каардынаты 48°27′20″ пн. ш. 35°03′50″ у. д. / 48.45556° пн. ш. 35.06389° у. д. / 48.45556; 35.06389Каардынаты: 48°27′20″ пн. ш. 35°03′50″ у. д. / 48.45556° пн. ш. 35.06389° у. д. / 48.45556; 35.06389
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага на мапе Ўкраіны
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага
museum.dp.ua

Мінуўшчына

рэдагаваць

У лютым 1849 року ў Кацярынаславе з ініцыятывы дырэктара мясцовай гімназіі Якава Грахава і губэрнатара Андрэя Фабра быў створаны першы музэй краю — так званы «Грамадзкі музэюм Кацярынаслаўскай губэрні». Ён разьмясьціўся ў Пацёмкінскім палацы, які належаў Дваранскаму губэрнскаму сабраньню. Пад час Крымскай вайны (1853—1856) музэй разьмяшчаўся ў будынку Кацярынаслаўскай клясычнай мужчынскай гімназіі (цяпер корпус Мэдакадэміі на Жоўтневай плошчы), якая і стала ягоным сталым месцам перабуваньня да пачатку XX стагодзьдзя[1].

У музэі экспанаваліся археалягічныя знаходкі, старажытнасьці мясцовага краю, каменныя статуі, а таксама рэліквіі Старажытнага Эгіпту і Грэцыі, манэты, узоры розных горных пародаў, палеанталягічныя рэшткі.

У 1860–1900-я рокі безь фінансавай падтрымкі ўлады музэй пачаў занепадаць.

6 траўня 1902 року ў будынку Камэрцыйнай вучэльні (цяпер Дніпроўская аблрада) быў адчынены Абласны музэй імя Аляксандра Поля, ганаровага грамадзяніна Кацярынаслава. Паступова да яго былі дададзеныя зборы першага «грамадзкага музэю» з клясычнай гімназіі, прыватнага музэю А. Поля і калекцыі Дзьмітрыя Яварніцкага[2] ды іншых калекцыянэраў.

Адмыслова для музэю было збудаванае новае памяшканьне паводле аналёгіі з будынкам Гофмана ў Бэрліне. За першае дзесяцігодзьдзе зборы музэю вырасьлі да амаль 10-тысячнай колькасьці археалягічных знаходак розных пэрыядаў і культур, запароскіх казацкіх рэліквіяў, царкоўных старажытнасьцяў, этнаграфічных, нумізматычных, прадметаў жывапісу, вырабаў народна-прыкладнога мастацтва, кніг і дакумэнтаў, фотаматэрыялаў[3].

У 1917—1923 роках музэй папаўняўся прыватнымі калекцыямі, прадметамі з дваранскіх будынкаў, земскіх установаў. У гэты час ён меў назву Народны музэй Кацярынаслаўшчыны. У 1927—1932 роках фонды музэю значна ўзбагаціліся знаходкамі Днепрабудаўскай археалягічнай экспэдыцыі, якую ўзначаліў Дзьмітры Яварніцкі. У тыя гады музэй называўся Днепрапятроўскі краёвы гісторыка-археалягічны музэй[4][5].

У 1940 року, па сьмерці Дзьмітрыя Яварніцкага, музэй быў названы ў ягоны гонар — Днепрапятроўскі гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага[6].

Вялікія страты зазнаў музэй пад час Другой сусьветнай вайны. Яго перанесьлі ў будынак Мастацкага музэю на вуліцы Шаўчэнкі, паколькі прыгожы і зручны будынак на цэнтральным праспэкце вырашыў заняць пад сваю штаб-кватэру камэндант места Клёстэрман[7]. Эвакуяваныя на ўсход музэйныя прадметы амаль усе страчаныя, астатнія вывезеныя немцамі. Супрацоўнікі музэю здолелі ўратаваць толькі невялікую частку матэрыялаў[8].

Адраджэньне музэю адбывалася цягам 1970–1980-х рокаў. У 1999 прафэсар Анатоль Фамэнка перадаў музэю сваю калекцыю «Шаўчэнкіяна»[9] з прыкладна 2000 прадметаў.

Экспазыцыя

рэдагаваць
 
Скіфскія і палавецкія каменныя бабы каля музэю

Цяпер экспазыцыя па гісторыі краю да сучаснасьці налічвае 9 заляў:

  • Даўняя гісторыя краю
  • Запароскае казацтва
  • Кацярынаслаўшчына ў XIX ст.
  • Прамысловы пераварот канца XIX — пачатку XX ст.
  • Грамадзянская вайна (1917—1920)
  • Край у 1920—1939 роках
  • Край у Другой сусьветнай вайне (1939—1945)
  • Сучасная гісторыя Днепрапятроўшчыны (1945 — цяпер).

Калекцыі

рэдагаваць
  • Археалягічная калекцыя
  • Помнікі Старажытнага Эгіпту
  • Антычная калекцыя
  • Калекцыя казацкіх старажытнасьцяў
  • Культавая калекцыя
  • Этнаграфічная калекцыя
  • Кніжна-архіўныя зборы
  • Фота-, фона-, кіна-, відэаматэрыялы
  • Калекцыя зброі
  • Нумізматыка і баністыка
  • Фалерыстычная калекцыя
  • Калекцыя гадзіньнікаў
  • Музэйная мазаіка
  • Мэмарыяльныя прадметы
  • Кераміка, парцаляна, шкло
  1. ^ Бекетова В. М. Яків Дмитрович Грахов — діяч культури та освіти в Катеринославській губернії // Історія і культура Придніпров’я (збірка наукових праць): Збірник праць / — Київ, 2009. — С. 22.
  2. ^ Кондратьєва І. Д. І. Яворницький як фундатор Катеринославського історичного музею // Дніпропетровський іст.-археографічний збірник. — Дн-ськ: Промінь, 1997. — Вип. І. — С. 511—516.
  3. ^ Бекетова В. М. Перший музей у Катеринославі (до 150-річчя з дня заснування) // Наддніпрянський іст.-краєзнавчий збірник — Дн-ськ, 1998. — Вип. І. — С. 272—277.
  4. ^ Абросимова С. Д. Академік Д. І. Яворницький і розвиток музейної справи в Україні (З нагоди 150-річчя Дніпропетровського історичного музею ім. Д. І. Яворницького) // Київська старовина. — 2000. — № 1. — С. 103.
  5. ^ Дніпрогесівська (Дніпробудівська) археологічна експедиція 1927-32 — Енциклопедія Сучасної України (укр.) esu.com.ua Праверана 2017-11-25 г.
  6. ^ Абросимова С. Нестор Запорозької Січі. До 150-річчя від дня народження Д. І. Яворницького // Вісн. НАН України. — 2005. — N 5. — С. 55.
  7. ^ Рижков В. (30 квітня 2009) В Україні німці шукали своє коріння. Під час війни окупанти проводили археологічні розкопки. День. Праверана 13 верасьня 2017 г.
  8. ^ Дузь Параскева Кузьмівна (1904—198?) (рас.) museum.dp.ua. Дніпропетровський національний історичний музей. Праверана 2017-11-25 г.
  9. ^ Абрамова Т. Дарунок до двох ювілеїв // Наше місто. — 1999. — 5 берез.

Літаратура

рэдагаваць
  • Капустіна Н. Дніпропетровський історичний музей імені Д. Яворницького // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — С. 415.
  • Піскова Е. Катеринославський обласний музей імені О.Поля // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2007. — Т. 4 : Ка — Ком. — С. 139.
  • Капустіна Н. І., Івлева С. В. Ми мандруємо музеєм: Путівник по національному історичному музею ім. Д. І. Яворницького для батьків та дітей. — Дніпропетровськ, 2011. — 117 с.
  • Запорозькі реліквії в колекції дніпропетровського історичного музею імені Д. І. Яворницького = Dnieper cossack relics in Dniepropetrovsk historicsl museum's collection. — Дніпропетровськ: [б. в.], 1991. — 16 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць