«Дзімітрый» (па-нямецку: Demetrius) — няскончаная драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 18041805 гг. і ўпершыню прадстаўленая 15 лютага 1857 году ў Прыдворным ваймарскім тэатры. Сюжэтная аснова твора заснаваная на апісаньні гістарычнай фігуры Дзьмітрыя Самазванца, які правіў Расейскім царствам адносна невялікі пэрыяд з 1605 па 1606 гг.

Дзімітрый
Demetrius

Гістарычны партрэт Дзьмітрыя Самазванца
Аўтар Фрыдрых Шылер
Перакладчык: Лявон Баршчэўскі
Дзейныя асобы


  • Сыгізмунд, кароль Польшчы
  • Арцыбіскуп Гнезьненскі, каралеўскі першагіерарх
  • Князь Леў Сапега
  • Ілжэдзьмітры, меркаваны сын Івана IV
  • Мнішэк, князь сэндамірскі
  • Марына, дачка Мнішэка
  • Марфа, удава цара Івана
Дата прэм’еры 15 лютага 1857
Месца прэм’еры Прыдворны ваймарскі тэатар
Жанр драма

Да сваёй сьмерці Шылер пасьпеў запісаць чарнавік першай і некалькіх сцэнаў другой дзеі драматычнага твору.

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Задума стварыць драму на тэму ўсходнеэўрапейскай гісторыі сфармавалася ў Шылера недзе напачатку 1804 году[1]. У нататцы за 10 сакавіка таго году нямецкі драматург піша: «Вырашыў узяцца за «Дзімітрыя». Знаёмства з гістарычнымі крыніцамі пра маскоўскага ілжэцара было распачатае яшчэ ў 1780-х гадах, але галоўнай крыніцай, адкуль драматург пазычыў сюжэт і гістарычныя вобразы, зьяўляецца праца францускага гісторыка Левэска «Histoire de Russie», што была перавыдадзеная ў 1800 годзе[1].

Храналёгія

рэдагаваць

Згодна зь дзёньнікам Шылера, яго спробы напісаць п’есу могуць быць падзеленыя на чатыры фазы:

  • Першая фаза (10 сакавіка — 21 красавіка 1804): Шылер вызначае дзейных асобаў драмы і распрацоўвае плян па разьвіцьці роляў Марфы і Марыны
  • Другая фаза (22 траўня — 22 ліпеня 1804): Шылер зьбірае інфармацыю пра гістарычнае тло п’есы і працягвае працаваць над уступам твору. 22 ліпеня 1804 Шылер прыпыняе працу над «Дзімітрыем», каб распачаць п’есу «Die Prinzessin von Zelle». Праз сваю хваробу Шылер працягвае работу над «Дзімітрыем» толькі ў сярэдзіне лістапада 1804.
  • Трэцяя фаза (сярэдзіна лістапада — 10 сьнежня 1804): Шылер вагаецца паміж напісаньнем «Дзімітрыя» і «Варбэка», але аддае перавагу першаму. Дагэтуль ён час ад часу працаваў над абодвумя драматычнымі фрагмэнтамі. Пазьней ён вызначыўся з дакладным разьмеркаваньнем дзеяў у «Дзімітрыі».
  • Чацьвёртая фаза (20 студзеня - 1 траўня 1805): Шылер завяршае працу над першай дзеяй. Другая дзея была запачаткаваная толькі некалькімі сцэнамі.

У прамове перад соймам Рэчы Паспалітай Дзімітрый заяўляе аб сваіх патрабаваньнях на расейскі трон у надзеі на падтрымку з боку Польшчы. Ён абвяшчае сябе сынам Івана IV Жахлівага, які ня быў, як меркавалася, забіты ў 1591 годзе яшчэ дзіцем, а выхоўваўся ў манастыры і ў наступстве быў адным з падданых князя сэндамірскага. Яго палкая прамова пераконвае як караля Жыгімонта, гэтак і сойм Рэчы Паспалітай. Аднак, тым ня менш, афіцыйная рэзалюцыя не прымаецца вальным соймам праз накладзенае «veto» князем Львом Сапегам. Шылер не паказвае Льва Сапегу вялікім сябрам і прыхільнікам маскоўскіх цароў. Аднак пад дамоваю аб «вечным» міры з Масквой стаіць Сапегавы подпіс, і канцлер Вялікага Княства бароніць гонар сваёй дзяржавы, адмаўляючыся падтрымліваць авантуру Дзімітрыя. Зрэшты Рэч Паспалітая распачынае вайну з Масквой. Палякі жадаюць зьмесьціць Барыса Гадунова з дапамогай новазьяўленага Дзімітрыя. Кіруючым духам за спробай Дзімітрыя захапіць расейскі трон зьяўляецца дачка князя сэндамірскага Марына і ўдава цара Івана Жахлівага, якая, паводле загаду Барыса Гадунова, была зьняволеная ў манастыры і гадамі смуткавала па загінуламу сыну.

Адгэтуль, Шылер толькі ўказвае кірунак далейшага разьвіцьця драмы. Барыс Гадуноў чуе пра посьпехі Дзімітрыя і зьдзяйсьняе самазагубства цераз атручваньне. Новы цар кіруе як велікадушны манарх, пакуль не выяўляецца, што яго прэтэнзіі на расейскі трон нелегітымныя. Ён не зьяўляецца сынам Івана Жахлівага і быў скарыстаны выключна ў мэтах апанэнтаў Барыса Гадунова. Калі яго маці, Марфа, павінна пацьвердзіць асабовасьць свайго сына, яна яго не пазнае. Аднак, нягледзячы на незаконнасьць свайго валадарыньня, Дзімітрый патрабуе яе прызнасьць сябе ў якасьці свайго сына. Урэшце, Марфа кіруецца ўласнымі маральнымі поглядамі і адмаўляе.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Прозьвішча вялікалітоўскага канцлера ў арыгінале п’есы падаецца ў беларускай трансьлітарацыі — «Sapieha»[1].
  1. ^ а б в Лявон Баршчэўскі. Леў Сапега — шылераўскі герой // Спадчына. — Мінск: Полымя, 1995. — № 3 (111). — С. 57. — ISSN 0236—1019.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дзімітрый (п’еса)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў