Дзікі Нікар
балота ў Беларусі
Дзі́кі Нікор ― балота на поўначы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі, у вадазборы каналу Нараўкі (зарэгуляваны прыток ракі Нарава).
Дзікі Нікар | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Вышыня над узроўнем мора | 154 м[1] |
Апісаньне балота
рэдагавацьПлошча 7,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень разлажэньня 38%, зольнасьць 13,3%. Большая частка балота ў межах Белавескай пушчы.
Флёра
рэдагавацьНа тэрыторыі пушчы балота не асушана, пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі. Сярод балота адзіны ў Беларусі ўчастак зь белай піхты. Астатняя частка асушаная адкрытай сеткай у 1950 годзе. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, сеяныя травы.
Літаратура
рэдагаваць- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.