Барыс Плотнікаў
Бары́с Рыго́равіч Пло́тнікаў (2 красавіка 1949, Няўянск, Сьвярдлоўская вобласьць — 2 сьнежня 2020[1], Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (1998).
Барыс Плотнікаў | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 сьнежня 2020 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Ковід-19 |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэлеактор, тэатральны пэдагог, тэатральны актор, кінаактор, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0687450 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў школу № 57 у горадзе Новаўральску. Скончыў Сьвярдлоўскую тэатральную вучэльню (1970, курс Ю. Жыгульскага) і філялягічны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983).
З 1970 па 1978 год у Сьвярдлоўскім тэатры юнага гледача. З 1978 году на сцэне Маскоўскага тэатру сатыры. З 1988 году працаваў у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі, з 2002 году — у трупе МХТ імя А. П. Чэхава.
У кіно дэбютаваў у 1976 годзе ў фільме «Узыходжаньне», які прынёс яму ўсесаюзную вядомасьць. Таксама вядомы па ролі доктара Бармэнталя ў тэлефільме «Сабачае сэрца» і ролі Беларэцкага ў фільме «Дзікае паляваньне караля Стаха».
Аўтар кнігі «Моя надежда, мука и награда…».
Памёр ад пнэўманіі, выкліканай каранавіруснай інфэкцыяй[2]. Апошні тыдзень знаходзіўся на апараце ШВЛ[3].
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1976 — Узыходжаньне, Сотнікаў
- 1978 — Напярэдадні прэм’еры, Лагуцін
- 1978 — Емяльян Пугачоў, іканапісец
- 1980 — Дзікае паляваньне караля Стаха, Андрэй Беларэцкі
- 1987 — Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга…, сын Старабагатава
- 1988 — Сабачае сэрца, доктар Бармэнталь
Цікавыя факты
рэдагаваць- Сотнікава агучваў у фільме не ён сам, а вядомы актор Аляксандар Дзям’яненка.