Малы дзяцел (па-лацінску: Picoides minor, сынонім па-лацінску: Dendrocopos minor) — птушка, самы дробны прадстаўнік сямейства ў Эўропе і Азіі.

Малы дзяцел
Dendrocopos minor, fem
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадДзятлападобныя
СямействаДзятлавыя
РодPicoides
ВідМалы дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Picoides minor (Linnaeus, 1758)
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць

Стракаты, невялікі. Сьпіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Голас: шлюбны «кік-кік-кік», позыў — аднаразовае «кік», падобнае, як у вялікага дзятла, але больш ціхае і мяккае. Стукае далікатна па тонкіх галінках. Даўжыня цела 14—16 см, размах крылаў 25—30 см[1].

  • D. m. minor — паўночна-ўсходняя Эўропа ад Скандынавіі да Ўралу;
  • D. m. hortorum — цэнтральная і заходняя Эўропа;
  • D. m. comminutus — Ангельшчына, Ўэйлз;
  • D. m. buturlini — паўднёвая Эўропа ад Гішпаніі да Грэцыі і Румыніі;
  • D. m. danfordi — Грэцыя, Азія;
  • D. m. colchicus — Каўказ;
  • D. m. quadrifasciatus — паўднёвы Каўказ

Розныя тыпы асьветленых дрэвастояў зь лісьцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазьбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

У дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, бяз высьцілкі. Глыбіня гнездавой камэры 10—18 см, шырыня — 10—20 см, Дыямэтр адтуліны 3—4 см.

 
Dendrocopos minor

5—6 (3—8), эліптычныя, падоўжаныя з гострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 19,0 × 14,5 мм (17,0—22,0 × 13,0—16,0 мм).

Палеарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня).

Пералёты

рэдагаваць

Аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазіяў.

Месца зімовак

рэдагаваць

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі

рэдагаваць

Звычайны на гнездаваньні аселы і качуючы від. Ад Поўначы на большай частцы тэрыторыі сустракаецца D. m. minor, птушкі зь пераходнымі рысамі да D. m. hortorum адзначаюцца на паўднёвым захадзе краіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дзяцел малысховішча мультымэдыйных матэрыялаў