Дзяніс Фірага

беларускі футбаліст

Дзяні́с Фіра́га (нарадзіўся 20 лістапада 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Дзяніс Фірага
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лістапада 2000(2000-11-20) (23 гады)
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021 Іслач 2 (0)
2021 Маладэчна-2018 7 (6)

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». З 2017 году пачаў выступаць за дублюючы склад «Іслачы». У канцы 2018 году стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 24 лістапада 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы перадапошняга тура супраць «Слуцку» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Неўзабаве падпісаў першы трохгадовы кантракт з клюбам[1].

У далейшым выступаў перадусім за дубль, у 2020 годзе правёў яшчэ адзін матч у Найвышэйшай лізе. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Маладэчна»[2]. У лістападзе 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[3].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 1 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць