Дзэамі Матакіё
Дзэамі Матакіё (па-японску: 世阿弥元清; каля 1363 — каля 1443) — японскі актор тэатру й драматург. Творчасьць зьвязана з тэатрам Но. Для гэтага тэатру Дзэамі пісаў п’есы, і менавіта для гэтага тэатру ім была распрацавана тэорыя тэатральнага мастацтва. Зь дзяцінства выяўляў схільнасьць да тэатральнага мастацтва. Ягоны бацька — Канамі Кіецугу (1333—1384) быў заснавальнікам тэатру Но ў тым выглядзе, у якім ён вядомы на сёньня.
Дзэамі Матакіё | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1363 |
Памёр | 1 верасьня 1443 |
Бацькі | Кан’амі[d] |
Дзеці | Матамаса Юро[d] і iníon Zeami Motokiyo[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | актор, драматург, філёзаф, пісьменьнік, тэатральны актор, імпрэсарыё, кампазытар, эстэтык |
Мова | японская мова[2][3] |
У гонар Дзэамі названы кратар на Мэркурыі. У 1963 годзе амэрыканскі кампазытар Элан Гованэс, які бываў у Японіі й захапляўся тэатрам Но, напісаў «Разважаньне пра Дзэамі» для аркестру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://archive.is/hX9UI
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Zeami, Motokiyo, ok. 1363-ok. 1443 // CONOR.SI