Дзьмітры Гудкоў

расейскі палітык

Дзьмітры Генадзевіч Гудкоў (па-расейску: Дми́трий Генна́дьевич Гудко́в, нар. 19 студзеня 1980, Каломна, Маскоўская вобласьць) — расейскі палітык. у 2018—2020 гг. быў кіраўніком «Партыі пераменаў» і дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі ў 2011–2016. На выбарах 2016 году балятаваўся ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы ад партыі «Яблыка» ў аднамандатнай акрузе ў Маскве, аднак ня змог набраць большасьці галасоў. Сын палітыка Генадзя Гудкова.

Дзьмітры Гудкоў
15 сьнежня 2011 — 5 кастрычніка 2016
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 студзеня 1980(1980-01-19) (44 гады)
Партыя:
Бацька: Генадзь Гудкоў[d]
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Перасьлед

рэдагаваць

У маі 2021 году Гудкоў быў затрыманы пасьля ператрусаў, якія прайшлі адразу па дзесяці адрасах, да якіх маюць дачыненьне ён і яго блізкія. Палітыку прысвоілі статус падазраванага ў справе, заведзенай паводле артыкулу «прычыненьне матэрыяльнай шкоды ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжываньня даверам». Гудкова паліцыя адпусьціла пад абавязаньне аб яўцы ў Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС. Напачатку чэрвеня стала вядома, што ён зьехаў ва Ўкраіну. Журналістам ён заявіў, што зьбіраецца ехаць у Варну, дзе знаходзяцца ягоныя бацькі[1].