Дзень пісьменьніка ў няволі
Дзень пісьме́ньніка ў няво́лі ПЭН-цэнтры па ўсім сьвеце адзначаюць 15 лістапада. Кожны год, пачынаючы з 1981-га, Міжнародны ПЭН абірае некалькі пісьменьнікаў ці пісьменьніц, якія зазнаюць пагрозы, напады, зьняволеньне, а часам і сьмерць, папросту карыстаючыся сваім правам на свабоду выказваньня. ПЭН зьвяртаецца да грамадзкасьці з заклікам зрабіць пэўныя захады для паляпшэньня іхняга становішча[1].
У 2018 годзе асаблівая ўвага надавалася забітай у 2017 годзе мэксыканскай журналістцы Міраславе Брыч Велдусэа. Акрамя гэтага, яшчэ чатыры справы пісьменьнікаў і журналістаў заслугоўваюць пільнай увагі і неадкладных дзеяньняў з боку грамадзкасьці.
Сьпіс людзей, да якіх прыцягваецца ўвага
рэдагаваць2018 год
рэдагаваць- Давіт Ісаак — пісьменьнік і журналіст з Эрытрэі
- Міраслава Брыч Велдусэа — журналістка з Мэксыкі
- Алег Сянцоў — пісьменьнік і кінарэжысэр з Украіны
- Ваэль Абас — пісьменьнік і актывіст з Эгіпту
- Шахідул Алам — пісьменьнік, фатограф і актывіст з Бангладэш