Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны

украінскае дзяржаўнае сьвята

Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны. Адзначаецца штогод 23 жніўня.

Дзяржаўны сьцяг Украіны

Гісторыя

рэдагаваць

23 жніўня 1991 году, пасьля правалу путчу ў Маскве, група народных дэпутатаў унесла сіне-жоўты ўкраінскі сьцяг у сэсійную залю Вярхоўнай Рады — на наступны дзень была абвешчаная незалежнасьць Ўкраіны. 4 верасьня 1991 году, пасьля трохразовага галасаваньня і пагрозы Леаніда Краўчука, што ён падасьць у адстаўку, калі пытаньне ня будзе вырашанае, сіне-жоўты нацыянальны сьцяг быў ўрачыста ўзьняты над будынкам парлямэнту.

Сьвята ўведзенае ва Ўкраіне 23 жніўня 2004 году ўказам Прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць