Джэймзтаўн (Сьвятая Гэлена)

сталіца Сьвятой Гелены

Джэймзта́ўн (па-ангельску: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Сьвятая Гэлена, знаходзіцца на востраве Сьвятая Гэлена. Адзіны порт вострава. Насельніцтва на 2016 год налічвала 629 чалавек, асноўны занятак якіх — рыбная лоўля.

Джэймзтаўн
анг. Jamestown
Джэймзтаўн
Першыя згадкі: 1659
Краіна: Востраў Сьвятая Гэлена
Плошча: 3,6 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 629 чал.
шчыльнасьць: 174,72 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 15°55′30.5″ пд. ш. 5°43′4.5″ з. д. / 15.925139° пд. ш. 5.717917° з. д. / -15.925139; -5.717917Каардынаты: 15°55′30.5″ пд. ш. 5°43′4.5″ з. д. / 15.925139° пд. ш. 5.717917° з. д. / -15.925139; -5.717917
Джэймзтаўн на мапе Атлянтычнага акіяна
Джэймзтаўн
Джэймзтаўн
Джэймзтаўн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Месцазнаходжаньне на востраве Сьвятой Гэлены

Горад быў заснаваны Брытанскай Ост-Індзкай кампаніяй у 1659 годзе на ўзьбярэжжы праліва Джэймза (James Bay), названага ў гонар герцага Ёрскага. За 3 км на поўдзень ад гораду знаходзіцца рэзыдэнцыя губэрнатара і сабор Сьвятога Паўла. За 4 км на паўднёвы захад знаходзіцца паселішча Лонгвуд, дзе памёр у 1821 годзе Напалеон I Банапарт. Яго дом у Лонгвудзе належыць ураду Францыі.