Джыраляма Касар

мальтыйскі архітэктар

Джыраляма Касар (па-мальтыйску: Girolamo Cassar; каля 1520 — паміж 1586 і 1592 гадамі) — мальтыйскі архітэктар і вайсковы інжынэр, паводле праектаў якога было пабудавана мноства будынкаў у горадзе Ля-Валеце, які цяпер ёсьць сталіцай Мальты.

Джыраляма Касар
Дата нараджэньня каля 1520[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці каля 1592
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак архітэктар, вайсковы інжынэр
Навуковая сфэра архітэктура
Дзеці Vittorio Cassar[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся, хутчэй за ўсё, у горадзе Біргу, Мальта (хоць магчыма, што яго месцам нараджэньня зьяўляецца Гірджа). Ягоная сям’я эмігрыравала з Сыцыліі прыкладна ў 1440 годзе. Удзельнічаў у бітве каля востраву Джэрба ў 1560 годзе, а ў 1565 годзе, падчас Вялікай аблогі Мальты, калі востраў быў блякаваны сіламі Асманскай імпэрыі, працаваў сумесна зь і пад кіраўніцтвам архітэктара Франчэска Ляпарэльлі, які прыбыў на востраў з Італіі і Гішпаніі, каб змагацца на баку гасьпітальераў падчас аблогі. Пад ягоным кіраўніцтвам былі адноўленыя ўмацаваньні, разбураныя ў выніку асманскіх нападаў, і пабудавана некалькі баявых машынаў, але падрабязны ўнёсак ягоны невядомы.

Пасьля заканчэньня аблогі гасьпітальеры вырашылі ўзьвесьці новую сталіцу ў выглядзе ўмацаванага гораду ў паўночна-ўсходняй частцы паўвострава Скіберас. Касар пры гэтым займаўся пытаньнямі плянаваньня і будаўніцтва гораду і ў 1569 годзе, калі Ляпарэльлі пакінуў Мальту, стаў галоўным архітэктарам праекту.

Да гэтага часу будаўніцтва ўмацаваньняў горада было амаль завершана, і большая частка працы Касара адносілася да ўзьвядзеньня грамадзкіх будынкаў. Тым ня менш з-за адсутнасьці ў яго вопыту ў праектаваньні і будаўніцтве сьвецкіх і рэлігійных будынкаў рыцары вырашылі адправіць яго ў Італію, дзе ён мог бы набыць веды ў гэтай галіне. Запісаў аб тым, ці сапраўды Касар пакідаў востраў, не захавалася, але гэтае не выключана, у тым ліку з-за падабенства архітэктурнага стылю Валеты з тым, які панаваў у той час у Італіі. Тым ня менш нават калі ён і быў у Італіі, то не пазьней, чым да канца красавіка 1569 году, і вярнуўся на Мальту ў тым жа годзе.

Памёр на Мальце, як лічыцца, у 1592 годзе, але гэта магло адбыцца і ў пэрыяд з 1586 па 1592 год (часта ў якасьці даты сьмерці паказваецца студзень 1589 году).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Gerolamo Cassar // Structurae (анг.)Ratingen: 1998.