Джуліян Асанж

аўстралійскі выдавец, актывіст

Джуліян Пол Асанж (нар. 1971; Таўнсьвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Джуліян Асанж
анг. Julian Paul Assange
2010 год
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1971 (53 гады)
Месца нараджэньня Таўнсьвіл(en), акруга Элфінстоўн(en), штат Кўінзлэнд, Аўстралія
Грамадзянства Аўстралія
Месца вучобы
Занятак інтэрнэт-актывіст, хакер, праграмоўца, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадусар, тэлерэжысэр, пісьменьнік, журналіст, вядовец, бізнэсмэн, інфарматар, тэлевядовец, выдавец
Месца працы
Псэўданімы Proff[3][4] і Mendax[5]
Сябра ў Media, Entertainment and Arts Alliance[d][6]
Бацька Джон Шыптан
Маці Крыстына Асанж
Узнагароды
Сайт WikiLeaks.org
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакумэнтаў, галоўным чынам амэрыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасьці, улетку 2010 году ён рассакрэціў дзясяткі тысячаў дакумэнтаў, якія тычацца ваеннай апэрацыі ЗША ў Аўганістане. Пасьля гэтага на сайце WikiLeaks была разьмешчана канфідэнцыйная перапіска амэрыканскіх дыпляматаў, што выклікала міжнародны скандал.

Пазьней улады Швэцыі абвінавацілі Асанжа ў сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не зьвязаная. 7 сьнежня 2010 году ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[7].

14 сьнежня 2010 году Асандж быў вызвалены з пад арышту пад час суду пад заклад у памэры 150 тысячаў фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць кашталянскую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжаньне[8].

У чэрвені 2012 году Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня зьявіўся ў амбасаду Эквадору ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку[9]. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў гэтай лацінаамэрыканскай краіны Рыкарда Патына. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане[10].