Джо Абэркромбі

ангельскі пісьменьнік

Джо Абэркромбі (па-ангельску: Joe Abercrombie; 31 сьнежня 1974, Лянкастар, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік-фантаст. Аўтар трылёгіі «Першы Закон».

Джо Абэркромбі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 сьнежня 1974(1974-12-31)[1] (49 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, мантажэр
Гады творчасьці 2004 — цяпер
Жанр фэнтэзі
Мова ангельская мова[2][3]
Узнагароды
https://www.joeabercrombie.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў лянкастэрскую каралеўскую сярэднюю школу і Манчэстарскі ўнівэрсытэт, дзе вучыўся на факультэце псыхалёгіі. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працаваць на тэлебачаньні, а пасьля мантажорам-фрылянсэрам. У перапынках паміж працамі пачаў пісаць свой першы раман «Кроў і жалеза» (па-ангельску: The Blade Itself) у 2002 годзе, які скончыў у 2004. Раман быў выдадзены выдавецтвам Gollancz у 2006 годзе, пасьля чаго Абэркромбі напісаў наступныя дзьве часткі трылёгіі «Першы закон»: «Перш чым іх павесяць» (па-ангельску: Before They Are Hanged) і «Апошні довад каралёў» (па-ангельску: Last Argument of Kings). Двойчы яго раманы прызнаваліся «кнігамі году» наведвальнікамі папулярнага тэматычнага рэсурсу SFF World. У 2008 годзе Джо ўдзельнічаў у тэлевізійным праекце BBC World of Fantasy разам з такімі пісьменьнікамі як Майкл Муркок, Тэры Пратчэт, Чайна М'евіль. У цяперашні час пражывае ў горадзе Бат графства Сомэрсэт з жонкай і трыма дзецьмі[4].

У 2019 годзе, пасьля трохгадовага перапынку, пачаў выпуск новай трылёгіі «Эпоха Вар’яцтва». Новыя раманы распавядаюць пра сьвет «зямнога кола», які ўступіў у індустрыяльную эпоху. Першы раман цыкла, «Крыху нянавісьці» увайшоў у сьпіс рэкамэндацый часопісу «Локус» і стаў лепшым раманам 2019 году па вэрсіі сайту «Лябараторыя фантастыкі»

Пра творчасьць Абэркромбі цёпла адклікаліся такія пісьменьнікі як Джордж Мартын, Робін Хоб і Анджэй Сапкоўскі[5].

Бібліяграфія

рэдагаваць

Цыкл «Зямное кола» (The Circle of the World)

    • Трылёгія «Першы закон» (The First Law)
      • Кроў і жалеза (The Blade Itself; май 2006) — намінаваўся ў 2008 годзе на прэмію Джона у. Кэмпбэла
      • Перш чым іх павесяць (Before They Are Hanged, сакавік 2007)
      • Апошні довад каралёў (Last Argument of Kings, Сакавік 2008)
    • Асобныя кнігі-працягу трылёгіі «Першы Закон».
      • Лепш за ўсё падаваць халодным (Best Served Cold, Чэрвень 2009)
      • Героі (The Heroes, студзень 2011)
      • Чырвоная краіна (Red Country; кастрычнік 2012)
      • Гострыя ўскрайкі (зборнік апавяданьняў) (2010—2016), які складаецца з:
      • Дурное заданьне (The Fool Jobs; 2010)
        • Учора, каля вёскі пад назвай Бардэн (Yesterday, Near A Village Called Barden; 2011).
        • Свабода! (Freedom!, 2012)
        • Яшчэ той падшыванец (Some Desperado, 2013)
        • «З гораду»(Skipping Town, 2013)
        • Жыць усё больш цяжка (Tough Times All Over; 2014)
        • Пекла (Hell; 2016)
        • Двое ў самы раз (Two’s Company; 2016)
        • Ня тое месца, ня той час (Wrong Place, Wrong Time; 2016)
        • Маленькія дабрадзействы (Small Kindnesses; 2016)
        • Абаяльны вырадак (A Beautiful Bastard; 2016)
        • Стварыць пачвару (Made a Monster; 2016)
      • Трое сяброў (Three’s a Crowd; 2016)
  • Трылёгія «Эпоха вар’яцтва» (The Age Of Madness), працяг трылёгіі «Першы закон».
      • Крыху нянавісьці (A Little Hatred; верасень 2019)
      • Праблема з мірам (The Trouble With Peace; верасень 2020)
      • Мудрасьць натоўпу («Wisdom of crowds»; сьнежань 2021)

Трылёгія «Мора аскепкаў» (Shattered Sea, вядомая як «Паўтрылёгія» (Half Trilogy).

    • Палова караля (Half a King, 2014)
    • Палова сьвету (Half the World, 2015)
    • Палова вайны (Half a War, 2015)
  1. ^ Joe Abercrombie // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Abercrombie, Joe // CONOR.SI
  4. ^ Джо Абэркромбі. fanzon-portal.ru. Праверана 2020-04-13 г.
  5. ^ Што кажуць вядомыя пісьменьнік пра Джо Абэркромбі?. fanzon-portal.ru. Праверана 2020-04-13 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Інтэрвію

рэдагаваць