Джоэл Сі Розэнбэрг

пісьменьнік ЗША

Джо́эл Сі Ро́зэнбэрг (па-ангельску: Joel C. Rosenberg; нар. 17 красавіка 1967, Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканска-ізраільскі хрысьціянскі фундамэнталіст, камунікацыйны стратэг, пісьменьнік[2].

Джоэл Сі Розэнбэрг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 красавіка 1967(1967-04-17) (57 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, пісьменьнік, філянтроп
Жанр трылер
Мова ангельская мова[1]
http://www.joelrosenberg.com/
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Розэнбэрг (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і жыда і мэтадысткі ангельскага паходжаньня. Бацькі былі агностыкамі, якія навярнуліся ў хрысьціянства ў 1973 року[3]. У 17-гадовым веку навярнуўся і Джоэл, стаўшыся мэсіянскім жыдом[4].

У 1988 року Джоэл скончыў Сырак’юскі ўнівэрсытэт[2]. Працаваў памочнікам Раша Лімбо, дарадцам кандыдата на прэзыдэнты Стыва Форбса, а пазьней адкрыў уласную кансультацыйную кампанію. Аднак пасьля паразы ў 1999 року Бэньяміна Нэтаньягу, якому ён аказваў кансультацыйныя паслугі, вырашыў сысьці з палітыкі[5].

Ягоная першая кніга Апошні джыхад запачаткавала сэрыю раманаў пра тэрарызм і дачыненьне да біблійных прароцтваў. Выдадзеная пасьля тэрактаў 11 верасьня, кніга 11 тыдняў пратрымалася ў сьпісе найбольш прадаваных паводле вэрсіі New York Times. Да 2008 року ў сэрыі выйшлі яшчэ чатыры раманы: Апошнія дні, Выбар Езэкііля, Медны скрутак і Нічыйны вынік[6].

Розэнбэрг пісаў і дакумэнтальныя кнігі пра сучасныя падзеі, біблійныя прароцтвы, розныя ісламскія сэкты Сярэдняга Ўсходу, ісламскі тэрарызм. Агулам напісаў 17 раманаў і 7 дакумэнтальных кніг, а Выбар Езэкііля атрымаў «Залаты мэдальён» Асацыяцыі эвангельска-хрысьціянскіх выдаўцоў(d)[7].

Заснавальнік і прэзыдэнт хрысьціянска-сіянісцкай арганізацыі «Фундацыя Ешуа»[8], якая ахвяруе сродкі на хрысьціянскае служэньне і гуманітарныя праекты ў Ізраілі, Палестыне, Лібане, Сырыі, Ярданіі, Іраку і Эгіпце[9].

З жонкай Лін маюць чатырох сыноў. Жывуць у Ізраілі[10].

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Joel's Bio. Tyndale House. Архіўная копія ад 28 February 2009 г.
  3. ^ National Review
  4. ^ Spiritual Journey. Tyndale House. Архіўная копія ад 25 March 2010 г.
  5. ^ Honest Questions about the End of Days Glenn Beck Program
  6. ^ Did You Miss It?. Horizon Christian Fellowship (7 December 2008). Архіўная копія ад 18 December 2008 г.
  7. ^ 2006 Christian Book Awards Winners. Evangelical Christian Publishers Association. Архіўная копія ад February 5, 2008 г.
  8. ^ Jerusalem Countdown: Christian Zionists and the New Israeli Government
  9. ^ About Joel C. Rosenberg (анг.)
  10. ^ FaithfulReader.com – Joel C. Rosenberg. Old.faithfulreader.com (2001-09-11). Архіўная копія ад 2015-04-11 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць