Джордж Бэнард
Джордж Бэнард (па-ангельску: George Bennard; 4 лютага 1873, Янгстаўн, Агаё, ЗША — 10 кастрычніка 1958, Рыд Сіці, Мічыган, ЗША) — складальнік гімнаў і прапаведнік ЗША, найбольш вядомы за складаньне гімну «Стары шурпаты крыж».
Джордж Бэнард | |
Дата нараджэньня | 4 лютага 1873[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 кастрычніка 1958[1][2] (85 гадоў) або 9 кастрычніка 1958[3] (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | кампазытар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Агаё, але пазьней сям’я пераехала ў Мічыган, а пасьля ў Лукас у Аёве. Бацька памёр заўчасна, і малады Бэнард, які марыў стаць хрысьціянскім эвангелістам, застаўся падтрымліваць маці з сёстрамі.
Ажаніўшыся, стаў удзельнічаць у Арміі збаўленьня і прапаведаў па ЗША і Канадзе. Рукапакладзены на сьвятара Мэтадысцкай эпіскапскай царквы
Складаў хрысьціянскія гімны, найбольш вядомы зь якіх — «Стары шурпаты крыж».
У Рыдзе, дзе Джордж Бэнард пражыў апошнія гады, дзейнічае ягоны музэй. Пахаваны на Паркавых могілках Інгелўуду ў Каліфорніі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б George Bennard (анг.) — 2010.
- ^ а б George Bennard // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гістарычны Альбіён Мічыган (анг.)