Джон Мо
Джон Мо (па-ангельску: John Mawe; 1764, Дэрбі — 26 кастрычніка 1829, Лёндан) — брытанскі мінэроляг, вядомы за свае практычныя распрацоўкі ў гэтай дысцыпліне.
Біяграфія
рэдагавацьМо нарадзіўся ў Дэрбі ў 1764 годзе. Яго маці памерла, калі яму было 10 гадоў, і яго гадавала другая жонка бацькі, Фрэнсіс (у дзявоцтве Бэйгтан, Francis Beigton). У раньнія гады каля 15 гадоў правёў у моры, у 1790 годзе стаў капітанам гандлёвага судна Трэнт, якое вяло гандаль з Санкт-Пецярбургам[1].
У 1793 годзе Мо паступіў у навучэнства да дэрбскага муляра Рычарда Браўна (Richard Brown, 1736—1816), і ажаніўся зь яго дачкой Сарай 1 лістапада 1794 году[1]. «Браўн і Мо» стала назвай бізнэсу на перапродажам побач з Ковэнт Гардэн у 1797 годзе; дзельнікі прадавалі аб’екты, створаныя з дэрбішырскага мармуру на фабрыцы Дэрбі. Мо быў мэнэджарам гэтага бізнэсу, заснаванага ў 1794 годзе. Геалягічныя дыяграмы дэрбішырскага зрэзу, зробленыя з дэрбішырскіх мінэраляў, якія захоўваюцца ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі, раней лічыліся зробленымі Ўайтам Ўотсанам, але цяпер прынята лічыць, што частка зь іх у сапраўднасьці была выкананая Браўнам і Мо[2].
У канцы стагодзьдзя Джон Мо зьдзейсьніў падарожжа па большасьці шахт Ангельшчыны і Шатляндыі, калекцыянуючы мінэралы для кабінэта караля Гішпаніі[3]. У 1800 годзе ён стаў уладальнікам крамы каралеўскіх музэяў у Матлак Баце, з-за якога яму давялося ўступіць у спрэчку з Томасам Пірсанам наконт навакольных шахт[4].
У жніўні 1804 году ён пачаў «падарожжа аб камэрцыйным экспэрымэнце» ў Рыё-дэ-ля-Плята, якое аплочвалася партугальскім рэгентам. Ягонаю мэтай было ацаніць кошт золатадабывальнай і алмазнай прамысловасьці, якія маглі б палепшыць эканоміку Бразыліі[5]. Мо дасягнуў Кадыса, калі пачалася вайна паміж Ангельшчынай і Гішпаніяй, і ён быў заблякаваны ў горадзе, дзе захварэў і ледзь не памёр. У сакавіку 1805 году ён адплыў з Кадыса ў Мантэвідэо, дзе па прыбыцьці быў зьняволены ў турму як ангельскі шпіён. Яго хутка выкупілі на свабоду, але быў інтэрнаваны ажно да захопу Мантэвідэо Ўільямам Бэрэсфордам у 1806 годзе. Ён суправаджаў экспэдыцыю Джона Ўайтлока ў Буэнас-Айрэс, і па вяртаньні ў Мантэвідэо набыў шхуну і адплыў у Бразылію, заходзячы ў розныя парты на шляху, уключна з востравам сьвятой Катарыны. У Бразыліі ён быў добра прыняты прынцам-рэгентам, які даў яму дазвол на наведваньне алмазных капальняў Мінас Герас і іншых у 1809—1810 гг., і таксама ўзычыў яму доступ да дзяржаўных архіваў[3].
Мо вярнуўся ў Лёндан у 1811 годзе і адкрыў краму ў Страндзе, побач з Сомэрсэт Гаўс, стаўшы добра вядомым мінэролягам-практыкам[3]. У 1813 ён быў абраны ў Каралеўскае геалягічнае таварыства Корнўола, і ў 1817 годзе атрымаў дыплём Мінэралягічнага таварыства Ены[1].
У Джона і Сары Мо было два дзіця, дачка і сын. Сын, Джон Сэйнт Мо (John Saint Mawe, 1797—1820), памёр у 22 гады; жаданьнем Сары было быць пахаваным побач зь ім. Іхняя дачка выйшла замуж за Энтані Тысынгтана Татлаў (Anthony Tissington Tatlow, 1789—1828), які стаў партнэрам Мо ў дачыненьні да крамы ў Чэлтэнгэме ў 1816 годзе[1].
Мо памёр у Лёндане 26 кастрычніка 1829 году. Памятная шыльда разьмешчана ў царкве Кастлетону. Ягоную справу працягнуў Джэймз Тэнант у супрацоўніцтве з удавой Мо, да 1840 году. У Сары Мо быў тытул «мінэралягіста Яго Вялікасьці» да выхаду на пэнсію[6].
Работы
рэдагавацьАсноўныя работы Мо прысьвечаныя ягонаму падарожжу ў Паўднёвую Амэрыку Travels in the Interior of Brazil, London, 1812; Philadelphia, 1816; 2nd edition, 1823.[3] Таксама ён напісаў:[3]
- The Mineralogy of Derbyshire, 1802.
- A Treatise on Diamonds and Precious Stones, 1813; 2nd ed. 1823.
- A Catalogue of Minerals, 1815.
- A Descriptive Catalogue of Minerals, 1816; 4th edit. 1821; reissued in 1823.
- Familiar Lessons on Mineralogy and Geology, 1819; 10th edit. 1828.
- Amateur Lapidary’s Guide, 3rd edit. 1823; 1827.
- Instructions for the use of the Blow-pipe and Chemical Tests, 4th edit. 1825.
- The Voyager’s Companion or Shell-Collector’s Pilot, 1821; 4th edit. 1825.
- The Linnæan System of Conchology, 1823.
Ён рэдагаваў другое выданьне Wodarch’s Introduction to Conchology, 1822, і напісаў нататку The Occurrence of Diamonds, &c., in Brazil длі работы Людвіга Вільгэльма Гілбэрта Annalen der Physik lix. (1818), акрамя On the Tourmaline and Apatite of Devonshire для Quart. Journ. of Science, iv. (1818). Рукапіс On a Gold Mine in South America захоўваецца ў бібліятэцы Геалягічнага таварыства Лёндана[3].
Шматлікія публікацыі Мо ілюстраваныя работамі Джэймза Совэрбая і ягоных сыноў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г H.S. Torrens Mawe, John (1766–1829), mineralogist and dealer in minerals (HTML) Dictionary of National Biography (2004). Oxford University Press. Праверана 2007-11-22 2004 г.
- ^ Hugh S. Torrens Early life ... of John Mawe // Buttetin of the Peak District Mines Society. — 1992. — В. 6. — № 11. — С. 5.
- ^ а б в г д е B.B. Woodward Mawe, John (1764–1829), mineralogist Dictionary of National Biography Vol. XXVII. Smith, Elder & Co.. Праверана 2007-11-21 г.
- ^ Further notes on the history of phosgenite and matlockite from Matlock, England, Peter S. Burr in the Mineralogical Record, January 1994, accessed 21 November 2007
- ^ Pedagogy through print: James Sowerby, John Mawe and the problem of colour in early nineteenth-century natural history illustration by Brian Dolan, The British Journal for the History of Science (1998), 31: 275—304 Cambridge University Press, accessed 21 November 2007
- ^ James Tennant biography accessed 21 November 2007
- ^ James Sowerby (1757-1822) (HTML) The Mineralogical Record Museum of Art. Mineralogical Record Inc. Праверана 2007-11-21 г.