Джастын Грэй
Джастын Грэй (па-ангельску: Justin Gray; нарадзіўся 31 сакавіка 1984 году, Ралі, Паўночная Караліна, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст. Амплюа — гульнёвы абаронца. У 2015—2017 гадах выступаў за «Цмокі-Менск».
Джастын Грэй па-ангельску: Justin Gray | ||
«Клуж-Напока (баскетбольны клюб)» | ||
Гульнёвы абаронца | ||
Рост: | 191 см | |
Вага: | 88 кг | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Дата нараджэньня: | 31 сакавіка 1984 (39 гадоў) Ралі, Паўночная Караліна, ЗША | |
Драфт: | не абраны, 2006 | |
Клюбная кар’ера | ||
|
Сэзон 2017/2018 пачынаў у румынскім «Клужы», вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» напачатку студзеня. У Адзінай Лізе ВТБ Джасьцін правёў 12 гульняў, набіраючы ў сярэднім 5.0 ачкоў і зьдзяйсьняючы 3.0 рэзультатыўных перадачы за 14.37 хвілін на пляцоўцы. У Кубку ФІБА-Эўропа — 5 гульняў з 6 ачкамі, 1.4 асыстамі і 1.8 падборамі ў сярэднім за 11.1 хвіліну на пляцоўцы [2].
Дасягненьні рэдагаваць
- HS Jordan Capital Classik All-Star Game — 02
- Гулец нацыянальнай каманды ЗША U-21 у 2005г.
- Фіналіст Кубку Бэльгіі 2008г.
- Чэмпіён Чэхіі 2008/2009.
- Уладальнік Кубку Чэхіі 2009.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак Польшчы — 2010.
- Фіналіст украінскай Супэрлігі ў сэзоне 2010/2011.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак Кіпру — 2015.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак Беларусі — 2016 (MVP).
- Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018
- Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2015/2016, 2016/2017
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Абаронца сыходзіць з «Цмокаў» пасьля трох сэзонаў у клюбе, Афіцыйная старонка БК Цмокі-Менск
- ^ Легіянеры пакінулі клуб па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта, Афіцыйны сайт Цмокі-Менск