Джамна

рака ў Азіі, прыток Гангу

Джамна (Джамуна, Ямуна) — рака ў Індыі, правы, самы доўгі прыток ракі Ганг. Даўжыня 1384 км, плошча басэйна 350 тыс. км². Пачынаецца ў гімалайскіх ледавіках. Летнія паводкі ад мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэньня, суднаходзтва. На рацэ — гарады Дэлі, Агра, Алахабад.