Дворышча (прыток Бярэзіны)
рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны, басэйн Нёману
Дво́рышча — рака ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Даўжыня 7 км.
Дворышча | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лужаны |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 7 км |
Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Лужаны ва ўрочышчы Гай, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Бярэзінскі (месца знаходжаньня вусьця залежыць ад рэжыму эксплюатацыі палёў здабычы торфу). На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча, прымае сьцёк з асушальных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 140
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 140