Даўганосік серабрысты

Даўганосік серабрысты (Phyllobius argentatus) — від жукоў зь сямейства даўганосікаў.

Даўганосік серабрысты
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
АтрадЦьвёрдакрылыя
СямействаДаўганосікі
РодФілёбіўс
ВідДаўганосік серабрысты
Бінамінальная намэнклятура
Phyllobius argentatus

Даўжыня цела серабрыстага даўганосіка звычайна не перавышае 5 мілімэтраў. Надкрылы жука амаль што цалкам пакрытыя залёнай бліскучай луской. Цела прадаўгаватай формы. Шырока распаўсюджаны ў Эўропе. Селіцца на лісьцевых дрэвах, асабліва на бярозах, у разнастайных жыцьцёвых арэалах.

Літаратура

рэдагаваць
  • Горностаев Г. Н. Насекомые СССР / Г. Н. Горностаев; под ред. Г. А. Мазохина-Поршнякова. — М.: Мысль, 1970. — Справочники-определители географа и путешественника.