Даўгавечнік

чалавек, які дажыў да 90 гадоў

Даўгаве́чнік[1] — чалавек, які дажыў да 90 гадоў[2]. Іншыя назвы: векавіт[3], доўгажыхар.

У культуры

рэдагаваць

Драматург Анатоль Дзялендзік напісаў радыёп’есу «Даўгавечнік»[4].

Беларусь

рэдагаваць

На 1 кастрычніка 2013 году ў Беларусі пражывала 558 стагадовых векавітаў, зь іх 483 (86%) жанчыны. Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, 9 зь іх пераадолелі 110-гадовы ўзрост. Сярод іх было 3 жанчыны і 1 мужчына ў веку 113 гадоў, якія нарадзіліся ў 1900 годзе[5]. На 15 чэрвеня 2020 году ў Беларусі налічвалася 43 980 даўгавечнікаў у веку 90—99 гадоў (0,5% насельніцтва Беларусі). Яшчэ 428 чалавек перасягнулі стагадовы ўзрост. Больш за ўсё даўгавечнікаў пражывала ў Віцебскай вобласьці. Паводле Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, большасьць даўгавечнікаў пражывала ў сельскай мясцовасьці і мела звычку пастаянна цялесна працаваць на сьвежым паветры, а таксама харчавацца прыроднай ежай[6].

  1. ^ Надзея Еўсіевіч. 1757. даўгавечнік // Слоўнік беларускай мовы / нав.рэд. Аляксандар Лукашанец, Валянціна Русак. — Менск: Беларуская навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7
  2. ^ Доўгажыхар (5-томны Тлумачальны слоўнік беларускай мовы 1977-1984 гг. пад рэд. Кандрата Крапівы) // Партал «Скарнік», 1 чэрвеня 2013 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Вітаўт Сіўчык. Улады Кітаю заявілі пра перадухіленьне перавароту // Тэлеканал «Белсат», 22 кастрычніка 2017 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Аляксей Гардзіцкі. Дзялендзік Анатоль // Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990 / нав.рэд. Анатоль Верабей. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с. — ISBN 5-340-00709-X
  5. ^ Алена Прус, БелТА. У Беларусі чатыры доўгажыхары пераадолелі 113-гадовы рубеж // Зьвязда : газэта. — 21 лістапада 2013. — № 219 (27584). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ У Беларусі амаль 44 тыс. доўгажыхароў ва ўзросце 90-99 гадоў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.