Дарэн Гібсан
Дарэн Томас Дэніел Гібсан (па-ангельску: Darron Thomas Daniel Gibson; нарадзіўся 25 кастрычніка 1987 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — былы ірляндзкі футбаліст, паўабаронца. Быў гульцом зборнай Ірляндыі.
Дарэн Гібсан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2012 2006—2007 2007—2008 2012—2017 2017—2018 2018—2019 2020—2021 |
Манчэстэр Юнайтэд → Антвэрпэн (арэнда) → Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз (арэнда) Эвэртан Сандэрлэнд Ўіган Атлетык Солфард Сіці |
31 (3) 25 (1) 21 (1) 51 (2) 27 (0) 18 (0) 8 (0) |
Зборныя | ||
2007—2016 | Ірляндыя | 26 (1) |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Манчэстэр Юнайтэд»
рэдагавацьГібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клюб з прадмесьця Дэры пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Дарэн дэбютаваў у клюбе 26 кастрычніка 2005 году ў матчы Кубка лігі супраць «Барнэту», выйшаўшы на замену Лі Мартыну. У сэзоне 2005—2006 гадоў рэгулярна гуляў за рэзэрвовую каманду «Манчэстэру». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сэзоне 2008—2009 гадоў Дарэн пачаў апраўдваць надзеі й усё часьцей трапляў у асноўны склад клюбу. У сэзоне 2009—2010 гадоў Дарэн працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых пэрспэктыўных гульцоў Прэм’ер-Лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнгэму» ў матчы на Кубак Лігі.
«Эвэртан»
рэдагаваць13 студзеня 2012 году Гібсан падпісаў кантракт з «Эвэртанам» за неназваную суму[2][3]. Ён стаў чацьвертым экс-гульцом «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвэртанам», пасьля Філа Нэвіла, Тыма Говарда й Люі Саа[4]. Дэбютаваў у складзе клюбу на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1[5].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьДарэн стаў прычынай рознагалосьсяў паміж Ірляндзкай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірляндыі аб правамернасьці гульцоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірляндыі прадстаўляць Рэспубліку Ірляндыя на міжнародным узроўні. У большасьці сваёй, гульцы, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсьць «сувязь», то бок паходжаньне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірляндыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірляндыя зьяўлялася правам «першародзтва» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірляндыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірляндыя на міжнародным узроўні.
Дасягненьні
рэдагаваць«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка лігі: 2009, 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Darron Gibson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Gibson Signs On". evertonfc.com
- ^ "Darron Gibson joins Everton". ManUtd.com
- ^ "Manchester United misfit Darron Gibson set for £1 million switch to Everton". The Daily Telegraph.
- ^ "Aston Villa 1 – 1 Everton". BBC Sport.