Даніель Піета (па-нямецку: Daniel Pietta; нарадзіўся 9 сьнежня 1986 году, Крэфэльд, Нямеччына) — нямецкі хакеіст, гулец клюбу «Інгальштат» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Даніель Піета
Рост 182 см
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1986(1986-12-09)[1] (37 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Інгальштат
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Піета пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў моладзевым складзе роднага клюбу «Крэфэльд Пінгвін» у 2001 годзе. Падчас выступу ў моладзевай лізе Даніель быў адным з самых актыўных гульцоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў нечакана для ўсіх Даніель перайшоў на правах арэнды ў клюб ніжэйшай лігі «Фюхсэ». Большую частку сэзону Піета не паказваў сваіх бамбардзірскіх якасьцяў, у выніку набраў толькі 19 пунктаў за сэзон.

У сэзоне 2005—2006 гадоў нападнік зноўку вярнуўся ў свой ​​родны клюб, дзе атрымаў цьвёрдае месца ў асноўнай камандзе. Кантракт з клюбам быў падоўжаны да 2014 году.

Міжнародная

рэдагаваць

У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны Даніель стаў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2012 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць