Даніела Пештава (па-чэску: Daniela Peštová) — чэская супэрмадэль, нарадзілася 14 кастрычніка 1970 году ў горадзе Тэпліцэ (Чэхаславаччына).

Даніела Пештава
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1970 (54 гады)
Месца нараджэньня Тэпліцэ, Чэхія
Рост 180 см
Грудзі 87 см
Стан 59 см
Сьцёгны 92 см
Колер валасоў бляндынка
Вочы блакітныя

Біяграфія

рэдагаваць

Даніела пачала мадэльную кар’еру ў 19 гадоў у агенцтве Madison, прадстаўнік якога заўважыў Даніелу ў тэатры Прагі. У 1992 годзе, практычна ня ведаючы ангельскай мовы, пераехала ў Нью-Ёрк, дзе яе кар’ера пайшла ў рост.

Даніела зьяўлялася на вокладках такіх вядомых часопісаў, як «Cosmopolitan», «Elle», «GQ», «Marie Claire», «Glamour» і на вокладках «Sports Illustrated Swimsuit» у 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003 і 2004 гадах.

Валодае італьянскай, чэскай, ангельскай, францускай і расейскай мовамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць