Даміян Расак

польскі футбаліст

Да́міян Ра́сак (па-польску: Damian Rasak; нар. 8 лютага 1996 году) — польскі футбаліст, абарончы паўабаронца забжаўскага клюбу «Гурнік».

Даміян Расак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1996(1996-02-08)[1] (28 гадоў)
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гурнік Забжэ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2015
2016—2017
2017—2023
2023—
Эляна
Торэс (арэнда)
Медзь
Вісла Плоцк
Гурнік Забжэ
17 (0)
15 (0)
41 (5)
153 (6)
60 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Эляна», але хутка быў заўважаны італьянскім клюбам «К’ева». У сэзоне 2013—2014 гадоў футбаліст у складзе «К’ева» браў удзел у розыгрышы Прымавэры, то бок моладзевага чэмпіянату. З камандаў здабыў перамогу ў турніры. У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду італьянскай камандзе чацьвертай лігі «Торэс». Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе з 2016 году абараняў колеры лягніцкай «Медзі». 1 ліпеня 2017 году далучыўся да плоцкай «Віслы». Дэбютаваў у Экстраклясе 14 ліпеня 2017 году ў матчы супраць гданьскай «Лехіі». Быў адным з ключавых гульцоў клюбу. Цягам сэзону 2022—2023 гадоў перайшоў у забжаўскі «Гурнік»[3]. Улетку зьявіліся чуткі, што паляк далучыцца да румынскага «Рапіду», але паўабаронца застаўся ў сылескім клюбе[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць