Дамэніка Фантана
Дамэніка Фантана (па-італьянску: Domenico Fontana; 1543—1607, Нэапаль) — італьянскі архітэктар і інжынэр раньняга барока.
Дамэніка Фантана | |
Дата нараджэньня | 1543[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1607[1][3][4][…] |
Месца сьмерці | |
Занятак | архітэктар, маляр, скульптар, местабудаўнік, інжынэр |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьФантана нарадзіўся ў 1543 годзе ў горадзе Мэлідэ (цяпер Швайцарыя, кантон Тычына). У 1563 годзе пераехаў у Рым, каб вывучаць архітэктуру. У Рыме заступнікам Фантаны стаў кардынал Мантальта, на замову якога архітэктар пабудаваў капэлю у царкве Санта Марыя Маджорэ, а таксама палац Мантальта.
У 1585 годзе кардынал Мантальта стаў папам Сыкстам V і прызначыў Фантану галоўным архітэктарам папскай курыі. У гэты пэрыяд Фантана стварыў праекты перабудовы Квірынальскага і Лятэранскага палацаў, тры з чатырох фантанаў на Квірынале, будынак Ватыканскай бібліятэкі, а таксама завяршыў узьвядзеньне купалу базылікі Сьвятога Пятра. Фантана кіраваў усталяваньнем эгіпецкага абэліска на пляцы перад базылікай у 1586 годзе. Пазьней ён ўсталёўваў абэліскі на п’яцца дэль Попалё, п’яцца дзі Санта-Марыя Маджорэ і п’яцца дзі Сан-Джаваньні-ін-Лятэрана.
Па сьмерці Сыкста V жыў у Нэапалі з 1592 году, дзе распрацоўваў праекты рэканструкцыі гавані і будаўніцтва палаца Рэале. У гэты ж час Фантана займаўся будаваньнем канала ад аднай ад ракі Сарна да Торэ Анунцыята. Пры гэтым, майструючы падземны тунэль пад адным з узгоркаў, выявіў частку гарадзкой сьцяны старажытнарымскага гораду. Толькі праз паўтары стагодзьдзя было ўсталявана, што гэта былі Пампэі. Памёр у Нэапалі ў 1607 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Domenico Fontana // Union List of Artist Names (анг.)
- ^ Domenico Fontana // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Domenico Fontana // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes (гішп.) — 1999.
- ^ Domenico Fontana // RKDartists (нід.)
Літаратура
рэдагаваць- Henze, Anton Kunstführer Rom. — Stuttgart: Reclam, 1994. — ISBN 3-15-010402-5