Дайда

брытанская сьпявачка

Флёрыян Клёд дэ Бунвіяль О’Майлі Армстранг (па-ангельску: Florian Cloud de Bounevialle O'Malley Armstrong), больш вядомая як Дайда (анг. Dido; нар. 25 сьнежня 1971 году) — ангельская сьпявачка і аўтарка песень. Дайда дасягнула міжнароднага посьпеху дзякуючы свайму дэбютнаму альбому «No Angel» (1999), які ўлучае такія гіты, як то «Here with Me» і «Thank You». За сваю кар’еру сьпявачка прадала больш за 21 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[5] і здабыла некалькі ўзнагародаў, у тым ліку дзьве Брытанскія прэміі і музычную прэмію MTV Europe. Ейны наступны альбом «Life for Rent» (2003) працягнуў посьпех папярэдніка. Сапраўднымі гітамі ў гэтым творы былі «White Flag» і «Life for Rent». У 2004 годзе Дайда ўзяла ўдзел у дабрачынным праекце Band Aid 20, дзе таксама выступалі іншыя брытанскія і ірляндзкія выканаўцы.

Дайда
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1971(1971-12-25)[1][2][3] (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, аўтарка-выканаўца, кампазытарка, выканаўца-запісвальніца
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Жанры поп[4], поп-рок і фолк-музыка[d]
Вакал кантральта[d] і мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты гітара[4], фартэпіяна, бубен, голас[d][4], ударны музычны інструмэнт[d], блёкфлейта[d] і музычная клявіятура[d][4]
Лэйблы RCA Records[d], Arista[d] і Sony Music[d]
Сайт didomusic.com (анг.)

Памянёныя два першыя альбомы сьпявачкі трапілі ў сьпіс самых прадаваных альбомаў у гісторыі Вялікабрытаніі, то бок абодва знаходзяцца ў сьпісе 10 найлепшых альбомаў 2000-х гадоў у краіне[6]. Ейны трэці студыйны альбом «Safe Trip Home» (2008) ня здолеў працягнуць посьпех, але быў добра сустрэты крытыкамі. Пасьля некаторага перапынку Дайда вярнулася ў музычную індустрыю ў 2013 годзе, выпусьціўшы свой чацьверты студыйны альбом «Girl Who Got Away», які дасягнуў пяцёркі ў чарце ў Вялікабрытаніі. 8 сакавіка 2019 году сьпявачка выпусьціла свой пяты студыйны альбом «Still on My Mind» і выправілася ў свой першы тур за 15 гадоў у падтрымку новага альбому. У 2020 годзе аўтарка выпусьціла альбом «The Last Summer (Deluxe Edition)» у супрацы з братам Ролам Армстрангам, які быў паўначаны над мянушкай Р-Плас.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Dido // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  3. ^ Florian Armstrong // Roglo — 1997.
  4. ^ а б в г Montreux Jazz Festival Database
  5. ^ Paphides, Peter (25.03.2005); «Music to watch girls by». London: Times Newspapers, Ltd.
  6. ^ «The 20 Biggest Selling Albums of the 21st century». Music Week.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць