Давід Драхаль

польскі футбаліст

Да́від Дра́халь (па-польску: Dawid Drachal; нар. 21 студзеня 2005 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу ГКС Катавіцы (у арэндзе з «Ракава»). Вылучаецца добрымі тэхнічнымі навычкамі[1]. Ягоны бацька Анджэй таксама быў футбалістам[2].

Давід Драхаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 студзеня 2005(2005-01-31) (20 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ГКС Катавіцы
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023
2023—
2025—
Медзь
Ракаў
ГКС Катавіцы (арэнда)
16 (1)
36 (4)
1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 лютага 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец радамскай «Броні», у якой трэнаваўся з веку 9 гадоў[1]. У 2019 годзе быў у акадэміі «Эсколы Варсовіі»[3]. У жніўні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лягніцкім клюбам «Медзь»[4]. Дэбютаваў у Экстраклясе 2 кастрычніка 2022 году ў матчы, у якой ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:2 ад «Сталі»[5]. Свой першы гол забіў 1 траўня 2023 году ў матчы супраць «Краковіі». Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. У чэрвені 2023 году склаў пяцігадовую працоўную дамову з «Ракавам»[3]. Запачаткаваў выступы за чанстахоўскую каманду 19 жніўня ў матчы супраць «Сталі». 24 верасьня 2023 году адзначыўся хет-трыкам ў браму «Руху», дзякуючы чаму ягоная дружына был мацней за суперніка зь лікам 5:3[7]. Гулец такім выступам стаў наймаладзейшым гульцом, які зарабіў хет-трык у першым тайме матчу найвышэйшага ўзроўню чэмпіянату Польшчы з 30 верасьня 1934 году, калі гэта зрабіў Эрнэст Вілімоўскі[8]. У лютым 2025 году быў аддадзены ў арэнду да канца сэзону ў ГКС Катавіцы[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць