Дабрыца (прыток Дняпра)
рака ў Беларусі, прыток Дняпра
Дабры́ца — рака ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 149 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Сялец, вусьце за 1 км на поўнач ад места Рагачова. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У высокай і нізкай плыні пераважае лес, у сярэдняй — сельскагаспадарчыя землі.
Дабрыца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сялец |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басэйну | 149 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 138