Дабро
Дабро́ — панятак маральнасьці, процілеглы панятку зла. Азначае наўмыснае імкненьне да бескарысьлівай дапамогі блізкаму, а таксама незнаёмаму чалавеку, жывёліне і расьліннаму сьвету. У жыцьцёвым сэнсе гэты тэрмін тычыцца ўсяго, што атрымоўвае ў людзей дадатную адзнаку, альбо атаясамліваецца з шчасьцем, радасьцю.