Гіпаліт Лабаноўскі
Гіпалі́т Лабано́ўскі (па-польску: Hipolit Łabanowski; † 9 красавіка 1831 году ў Сьніпішках) — судзьдзя земскі віленскі, ў паўстаньні 1830—1831 гадоў кіраўнік аддзелу паўстанцаў.
Гіпаліт Лабаноўскі | |
Дата сьмерці | 9 красавіка 1831 |
---|---|
Месца сьмерці |
Лабаноўскі быў ініцыятарам арганізацыі залогі (5 красавіка) на расейскую каманду Вількаміра, якая пад камандаваньнем генэрала Бязабразава адступала ў кірунку Вільні і пасьпяхова камандаваў атакай толькі да імгненьня, калі расейскі камандзір папрасіў капітуляваць. Лабаноўскі прыймаў гэтую прапазыцыю, хаця яго жаўнеры востра пратэставалі; аднаго зь іх, Кандратовіча, застрэліў. Яго легкадумнасьць каштавала паўстанцам стратай магчымасьці перамогі, а яму самому — жыцьцё. Калі толькі расейцы прайшлі пазыцыі паўстанцаў, Лабаноўскі, які ім спадарожнічаў для адданьня зброі, быў схоплены. Паўстанцам не ўдалося адваяваць яго. У Вільні быў асуджаны да расстрэлу. Расстрэл адбыўся 9 красавіка ў прадмесьці Сьніпішкі.
Крыніцы Рэдагаваць
Літаратура Рэдагаваць
- E. Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, сс. 60—61, у Інтэрнэце (пол.)