Гімн Малдовы
Гімн Малдовы — кампазыцыя «Limba noastră» («Лимба ноастрэ», «Наша мова») на вершы Аляксея Міхайлавіча Матаевіча (1888—1917). Аўтар музыкі — Аляксандар Крысьця, аранжоўка — Валянцін Дынга. «Limba noastră» стала гімнам Малдовы ў 1994 годзе. Раней гімнам была кампазыцыя «Deşteaptă-te, române!» («Прачніся, румын!»), якая дагэтуль зьяўляецца гімнам Румыніі.
Гімны Малдовы | |
---|---|
1 | Малдова Советикэ (1945—1991) |
2 | Deşteaptă-te, române! (1991—1994) |
3 | Limba noastră (1994—) |
Верш Матаевіча «Limba noastră» уключае ў сябе 12 строф, зь якіх у гімн увайшлі толькі пяць.
Тэкст гімна
рэдагаваць- Limba noastră-i o comoară
- În adîncuri înfundată
- Un şirag de piatră rară
- Pe moşie revărsată.
- Limba noastră-i foc ce arde
- Într-un neam, ce fără veste
- S-a trezit din somn de moarte
- Ca viteazul din poveste.
- Limba noastră-i frunză verde,
- Zbuciumul din codrii veşnici,
- Nistrul lin, ce-n valuri pierde
- Ai luceferilor sfeşnici.
- Limba noastra-i limbă sfîntă,
- Limba vechilor cazanii,
- Care o plîng şi care o cîntă
- Pe la vatra lor ţăranii.
- Răsări-va o comoară
- În adîncuri înfundată,
- Un şirag de piatră rară
- Pe moşie revărsată.
Верш Матаевіча «Limba noastră»
рэдагаваць
|
|
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьУпершыню верш «Наша мова» было апублікавана ў газэце «Кувынт молдовенеск» 21 чэрвеня 1917 году. Аб жаданьні напісаць верш аб «нашай мове» Матаевіч казаў увесну таго жа году ў адным зь лістоў з Румынскага фронту (румынскае сяло Мэрэшэшты ў Карпатах). Задума была рэалізаваная ў чэрвені 1917 году. 17-га чэрвеня верш было завершаны, на наступны дзень ён быў прачытана аўтарам пры адкрыцьці ў Кішынёве курсаў малдаўскіх настаўнікаў. Верш друкаваўся таксама ў часопісе «Кувынт молдовенеск» (1917, № 49, 21 чэрвеня, стар. 2) — бясплатным прыкладаньні да аднайменнай газэты, у часопісе «Шкоала молдовеняскэ» (1917, № 2—4, ліпень-верасень, стар. 94). У тым жа годзе твор было апублікавана ў запрутскай Малдове газэтай «Neamul Românesc» ад 29 жніўня. У наступныя гады ён ўключаўся абсалютна ва ўсе выданьні твораў Матаевіча, ажыцьцёўленыя ў акупаванай Бесарабіі і затым у Савецкай Малдове. Ім, па традыцыі, адчыняецца кожнае новае выданьне. У 1930-я гады кампазытар Аляксандар Крысьця пераклаў верш на музыку. У цяперашні час ён налічае мноства выданьняў і публікацый, у тым ліку і асобнымі кніжкамі, вывучаецца ў малдаўскай сярэдняй школе.
Літаратура
рэдагаваць- Матаевіч А. М. Абранае. — Кішынёў: Литература артистикэ, 1988. — ISBN 5-368-00042-1