Гіль, сьнягі́р (па-лацінску: Pyrrhula pyrrhula) — пералётная птушка атраду вераб’інападобных.

Гіль
Гіль-самец. Малюнак Магнуса фон Райта
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадВераб’інападобныя
СямействаУюрковыя
РодГілі
ВідГіль
Бінамінальная намэнклятура
Pyrrhula pyrrhula

Апісаньне

рэдагаваць

Даўжыня цела 17—19 см. Вага 25—30 г. Узімку гілі вельмі добра заўважныя праз ружова-чырвоную грудку самцоў (у саміцаў яна буравата-шэрая).

Пражываньне

рэдагаваць

Птушка распаўсюджаная па ўсёй Эўропе і Азіі. У Беларусі частка іх жыве круглы год, частка прылятае з паўночных рэгіёнаў. Гілі гняздуюць у хваёвых і зьмяшаных лясох з густым хмызьняком. Сустракаюцца ў садох і парках гарадоў (асабліва падчас вандраваньняў). Улетку пражываюць як у густых лясох, так і ў рэдкалесьсі.

 
Саміца
 
Pyrrhula pyrrhula europoea
Pyrrhula pyrrhula

Харчуецца гіль пераважна насеньнем, пупышкамі й ягадамі. Птушанятаў выкормліваюць у асноўным расьлінавым кормам, а казурак паядаюць толькі выпадкова.

Народныя прыкметы

рэдагаваць
  • Гіль пад акном рассьпяваўся — да адлігі[1].
  1. ^ Народныя прыметы пра надвор'е. «Пра рыбалку». Праверана 13 сьнежня 2010 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Pyrrhula pyrrhulaтаксанамічная інфармацыя