Гёрліц
Гёрліц (па-нямецку: Görlitz, па-верхнелужыцку: Zhorjelc, па-польску: Zgorzelec) — горад на ўсходзе Нямеччыны, на ўсходзе зямлі Саксоніі, на граніцы з Польшчай. Найбуйнейшы горад гістарычнага рэгіёну Обэрляўзыцу (Верхняя Лужыца). Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 55 255 чалавек.
Гёрліц | |||||
ням. Görlitz | |||||
Выгляд з боку Польшчы на мост цераз Одэр і царкву Сьв. Пятра й Паўла | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Саксонія | ||||
Обэрбургамістар: | Актавіян Урзу[d][1] | ||||
Плошча: | 67,52 км² | ||||
Вышыня: | 201 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 55 255 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 818,35 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 03581 | ||||
Паштовы індэкс: | 02826 | ||||
Нумарны знак: | GR, LÖB, NOL, NY, WSW, ZI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°9′10″ пн. ш. 14°59′14″ у. д. / 51.15278° пн. ш. 14.98722° у. д.Каардынаты: 51°9′10″ пн. ш. 14°59′14″ у. д. / 51.15278° пн. ш. 14.98722° у. д. | ||||
Гёрліц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.goerlitz.de/ |
Гістарычная частка гораду, якая лічыцца найбуйнейшай у Нямеччыне, налічвае каля 4000 помнікаў архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьУ IV—V стагодзьдзях тэрыторыю сучаснага Гёрліцу насялялі германскія плямёны, якіх у VII—VIII стагодзьдзях зьмянілі славянскія. Упершыню Гёрліц згадваецца ў 1071 годзе. У 1303 годзе ён атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1635 годзе ўвайшоў у склад курфюрства Саксонія, у 1816 — у склад прускай правінцыі Сылезыі. У 1945 годзе быў падзелены паміж Нямеччынай і Польшчай (Згожэлец).
Славутасьці
рэдагаваць- Гістарычны цэнтар гораду, са шматлікімі помнікамі архітэктуры ў стылях позьняй готыкі, рэнэсансу й барока
- Будынак Вайдгаўс (1131 год)
- г. зв. Біблейскі дом (Biblisches Haus, 1572 год), дэкараваны ілюстрацыямі зь Бібліі
- Ратуша (1369 год)
- Царква Сьв. Мікалая (1100)
- Царква Сьв. Пятра й Паўла (XV ст.)
- Обэрляўзыцкая навуковая бібліятэка
- Музэй Сылезыі
Асобы
рэдагаваць- Якаб Бёмэ — нямецкі хрысьціянскі містык
- Міхаэль Баляк — нямецкі футбаліст
- Енс Ерэміс — нямецкі футбаліст