Гэрнёсанд
Гэрнёсанд (па-швэдзку: Härnösand) — горад на ўсходзе цэнтральнай часткі Швэцыі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрнорлянду. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 18 426 чал.
Гэрнёсанд | |
швэдз. Härnösand | |
Вуліца Стургатан у цэнтры Гэрнёсанду | |
Дата заснаваньня: | 1585 |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Вэстэрнорлянд |
Камуна: | Гэрнёсанд |
Плошча: | 11,21 км² |
Вышыня: | 25 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 18 426 чал. |
шчыльнасьць: | 1643,71 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 62°37′56.21″ пн. ш. 17°56′16.58″ у. д. / 62.6322806° пн. ш. 17.9379389° у. д.Каардынаты: 62°37′56.21″ пн. ш. 17°56′16.58″ у. д. / 62.6322806° пн. ш. 17.9379389° у. д. |
Гэрнёсанд | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.harnosand.se |
Гісторыя
рэдагавацьГэрнёсанд быў заснаваны ў 1585 годзе каралём Юганам III. У 1645 г. горад становіцца адміністрацыйным цэнтрам спачатку лэну Гэрнёсанду, а потым — новаўтворанага лэну Вэстэрнорлянду, нягледзячы на свае невялічкія памеры. У 1710 і 1714 гадох горад цярпеў ад пажараў, а ў 1721 г. быў разрабаваны і практычна цалкам спалены расейскімі войскамі (тады ацалелі ўсяго два дамы). У 1772 г. Гэрнёсанд становіцца цэнтрам біскупства. У 1800 годзе ў горадзе налічвалася ўсяго 1 764 жыхары, але дзякуючы зьяўленьню ў горадзе вэрфі і суднаходзтва, ён пачаў расьці. У 1885 г. Гэрнёсанд стаў адным зь першых гарадоў Эўропы, у якіх зьявілася электрычнае вулічнае асьвятленьне.
Славутасьці
рэдагаваць- Гэрнёсандзкая катэдра (1846 г.)
- Драўляныя дамы́ XVIII-XIX стагодзьдзяў (пераважна ў раёнах Норстадэн і Эстанбэкен)
- Музэй лэну Вэстэрнорлянд — другі (пасьля Скансэну) паводле велічыні музэй на вольным паветры Швэцыі, таксама вядомы як Мурбэргет
- Музэй мастацтваў
Асобы
рэдагаваць- Альфгільд Агрэль — пісьменьніца
- Пэр Нільсан — футбаліст
- Анэт Нурбэрг — кэрлінгістка
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэрнёсанд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў