Гэрбэрт Шэлтан
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гэрбэрт Шэлтан (6 кастрычніка 1895, Ўайлі, Тэхас — 1 студзеня 1985) — амэрыканскі лекар-гігіеніст, найбуйнейшы прадстаўнік руху за натуральную гігіену ў XX стагодзьдзі, уладальнік дзевяці званьняў ганаровага доктара навук і аўтар шматлікіх прац.
Гэрбэрт Шэлтан | |
Herbert Macgolfin Shelton | |
Дата нараджэньня | 6 кастрычніка 1895[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Ўайлі, Тэхас |
Дата сьмерці | 1 студзеня 1985[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Bernarr Macfadden's College of Physcultopathy in Chicago, Crane's Sanatorium in Elmhurst, Illinois, Lindlahr College of Natural Therapeutics, Peerless College of Chiropractic in Illinois, Crandall Health School in Pennsylvania |
Занятак | дыетоляг, medical writer, палітык, пацыфіст |
Навуковая сфэра | біяхімія, натурапатыя, натуральная гігіена, альтэрнатыўная мэдыцына |
Месца працы | ЗША |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся на фэрме каля мястэчка Вайлі ў акрузе Колін на поўначы штату Тэхас. Яго бацькі — Мэры Фрэнсіс Гутры й Томас Мітчэл Шэлтан. Продкі — шатляндцы, ірляндцы, немцы, англасаксы. Дзяцінства правёў галоўным чынам на бацькаўскай фэрме. У 1911—1913 гадох навучауся ў сярэдняй школе мястэчка Грынвіль, Тэхас. Упершыню пазнаёміўся з гігіенічнымі ведамі па працах Р. Трола, Р. Уолтара, Ф. Освальда, Ч. Пэйджа, І. Джэнінгса, С. Грэхэма. З 1913 году — вэгетарыянец. У той час Шэлтан яшчэ не праводзіў адрозьненьня паміж натурапатыяй і натуральнай гігіенай як навукай. У 1918 годзе быў закліканы ў войска, але як пацыфіста яго вызначылі кухарам. У гэты ж час ён працягваў вывучэньне натуральнай гігіены па працах Дж. Джэксана, М. Гоўва, X. Остына, Дж. Цілдэна.
Пасьля вайны атрымаў першапачатковую мэдыцынскую адукацыю ў «Інтэрнацыянальным каледжы лекараў, якія не прызнаюць лекаў», Чыкага, заснаваным у 1920 годзе Бэрнарам Макфэдэнам, вядомым яшчэ як «Macfadden's College of Physcultopathy». У 1923 годзе скончыў каледж «Lindlahr College of Natural Therapeutics», Чыкага. Але, выпрабоўваючы нездаволенасьць натурапатычнай сыстэмай Ліндляра, у 1923 годзе паступіў у каледж «American School of Naturopathy» (Нью-Ёрк), дзе скончыў курс па дыеталёгіі, абараніў два дыплёмы — па натурапатыі й натурапатычнай літаратуры. Аднак, расчараваўшыся ў натурапатыі, канчаткова перайшоў на пазыцыі натуральнай гігіены, якая прадпісвае адмову ад усякага гвалтоўнага ўзьдзеяньня любымі вонкавымі сродкамі на арганізм і пераход да здаровага ладу жыцьця, самааднаўленьню на падставе імунітэту, як галоўнай умове аздараўленьня чалавечага арганізма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Herbert M. Shelton // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |