Гэнры Філдынг (па-ангельску: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 — 8 кастрычніка 1754) — ангельскі пісьменьнік, аўтар шэрагу навэлаў і драм, вядомы за свой жыцьцёвы гумар і сатырычную ўвішнасьць. Аўтар рамана «Гісторыя Тома Джонса, знойдзеныша».

Гэнры Філдынг
Henry Fielding
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Henry Fielding
Псэўданімы "Капітан Геркулес Вініґар", некаторыя працы апублікаваны ананімна
Нарадзіўся 22 красавіка 1707
Шэрфэм, Ґлансбэрі, Сомэрсэт, Англія
Памёр 8 кастрычніка 1754
Лісабон, Партуґалія
Пахаваны
Бацькі Edmund Fielding[d][1][2]
Sarah Gould[d][3][2]
Сужэнец Charlotte Craddock[d][2] і Mary Daniel[d][2]
Дзеці Henrietta Fielding[d][3], William Fielding[d][3] і Allen Fielding[d][3]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Міравы судьдзя, навэліст, драматург
Гады творчасьці 1728—1754
Кірунак Асьветніцтва
Жанр сатыра, круцельскі раман (пікарэска)
Мова ангельская мова[4]
Творы на сайце lib.ru

Біяґрафія рэдагаваць

У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітанскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыцьцёвага сябра Ўільяма Піта (старэйшага). Яго сястра, Сара Філдынг, таксама зьдзейсьнілася ў ролі пісьменьніцы. Пасьля недарэчнага здарэньня з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераехаў у Лёндан, дзе й пачынаецца яго літаратурная кар’ера.

У 1728 ён піша сваю камэдыю «Каханьне ў некалькіх масках» (па-ангельску: Love in Several Masques), якую ставяць у аднім з двух найлепшых тэатраў гораду. Празь некаторы час, Філдынг едзе ў Лэйдэнскі ўнівэрсытэт, каб вучыць клясычныя мовы й юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца зваротна ў Лёндан і пачаць працаваць пісьменьнікам у тэатры.

Пасьля вяртаньня ў Ангельшчыну Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камэдыяй стала п’еса «Франт з Тэмпла» (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісьвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на сьвечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар’яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камэдыя «Палітык з кавярні, альбо судьдзя ў пастцы» — прыклад даволі сьмелай сацыяльнае сатыры.

Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарсу сымбалізуе камэдыя «Аўтарскі фарс» (1730), якая паставіла пісьменьніка ў шэраг вядучых драматургаў Ангельшчыны.

Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасьці Філдынга стала яго другая камэдыя — «Трагедыя трагедый, альбо Жыцьцё й сьмерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага» (1731) (да якой Ўільям Хогарт распрацаваў франтысьпіс). Дзеяньне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца каханьня волатак і прынцэс, але ў канцы загінае, будучы зьедзеным рудой каровай. П’еса карысталася вялікім посьпехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Сўіфта.

 
Тытульны ліст «Дон Кіхота ў Англіі»

У сваіх наступных п’есах Філдынг ставіць на мэце адлюстраваць тую галечу й карупцыю, якая прыйшла на зьмену тыраніі. У сваім творы «Дон Кіхот у Англіі» («Don Qvixote in England», 1734) ён дае магчымасьць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі ангельскімі парадкамі й жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў — сквайраў, мэраў і шынкароў. У п’есе «Жыцьцё й сьмерць Цьвярозага Сэнсу» распавядаецца пра барацьбу каралевы Цьвярозы Сэнс з Папамі й Законам, якія дабіваюцца яе сьмерці. Гэты твор уваходзіць у склад камэдыі «Паскін, драматычная сатыра на сучаснасьць» («Pasquin, a Dramatick Satire on the Times», 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камэдыі пад назвай «Выбары». У сваім «Гістарычным каляндары за 1736 год» (The Historical Register for the Year 1736) праз майстэрска прыхаваную сатыру ён аблічае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыяльных і маральных «каштоўнасьцяў» тагачаснага грамадзтва. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязьлітасна раскрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робэртам Ўолпалам.

Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 году быў вынікам працы Філдынга гэткага пэрыяду. Апошняй кропляй цярпеньня Ўолпола была поўная сатырычнай зьедлівасьці п’еса «Прысьвячэньне публіцы» (па-ангельску: The Vision of the Golden Rump), пасьля якой ён унёс у абедзьве палаты парляманту прыняты неўзабаве законапраект аб тэатральнай цэнзуры. Відавочна, што пасьля прыняцьця такога закону, ставіць п’есы ў жанры палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках, Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатар і пачаць ізноў працаваць у плыні юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку й дваіх дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасьцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Гэнры Філдынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. ^ а б в г Kindred Britain
  3. ^ а б в г Lundy D. R. Henry Fielding // The Peerage (анг.)
  4. ^ CONOR.SI