Гэле́н Б’ёрклюнд (па-швэдзку: Eva Heléne Björklund, у дзявоцтве – Пэрсан (па-швэдзку: Persson); 29 верасьня 1972)[3] – швэдзкі палітык сацыял-дэмакратычнай работніцкай партый Швэцыі. З 2018 году зьяўляецца чальцом Рыксдагу ад акругі Блекінге[4]. Як дэпутат уваходзіць у Камітэт па абароне[5].

Гэлен Б’ёрклюнд
па-швэдзку: Eva Heléne Björklund
Імя пры нараджэньні па-швэдзку: Eva Heléne Persson
Дата нараджэньня 29 верасьня 1972(1972-09-29)[1][2] (52 гады)
Месца нараджэньня
Занятак палітык

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася й вырасла ў камуне Сёльвэсборг. Бацькі: Гунар Пэрсан (нар. 1947) і Моніка Гад (нар. 1953). На 2021 год жыла там жа з мужам Маркусам Александэрсанам і чатырма дзяцьмі[3][6].

Скончыла Крыстыянстадзкі ўнівэрсытэт(en)[7]. Б’ёрклюнд паводле прафэсіі настаўніца[8][9].

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

Б’ёрклюнд пачала палітычную кар’еру як муніцыпальны палітык у сходзе муніцыпальных упаўнаважаных(uk) камуны Сёльвэсборг. З 2006 па 2018 год была старшынёй муніцыпальнай рады, пакуль у 2018 годзе не была абрана яе пераемніца Люіза Эрыксан(sv)[10].

Б’ёрклюнд зьяўляецца прэзыдэнтам сацыял-дэмакратычнай работніцкай партый Швэцыі ў акрузе Блекінге, дзе яна таксама зьяўляецца сябрам праўленьня[8].

2 чэрвеня 2021 году ўзяла шэфства над Соф’яй Сапегай, расейска-беларускаю палітычнаю зьняволенаю[11][12].

  1. ^ https://www.altinget.se/person/helene-bjorklund
  2. ^ а б Björklund, Eva Heléne // Sveriges befolkning 2000 (шв.)Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
  3. ^ а б Heléne Björklund on ratsit.se (швэд.). Ratsit(sv). Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
  4. ^ Sveriges befolkning 1990
  5. ^ Heléne Björklund (S) (швэд.). Рыксдаг. Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
  6. ^ Mikael Eriksson. Letandet efter Björklunds efterträdare är igång (швэд.). Швэдзкае радыё(uk)Праверана 2021-03-05 г. Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
  7. ^ Kerstin Weman Thornell. (2018-03-01) Alumner som leder: Heléne Björklund (швэд.). Крыстыянстадзкі ўнівэрсытэт(en). Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  8. ^ а б Valkompass – Heléne Björklund (швэд.). Sveriges Television(uk). Архіўная копія ад 2018-09-29 г.
  9. ^ Heléne Björklund – socialdemokraternablekinge (швэд.). socialdemokraternablekinge.se. Архіўная копія ад 2018-09-30 г.
  10. ^ Heléne Björklund (S) slutar som kommunalråd (швэд.). Kristianstadsbladet(sv). Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
  11. ^ Members of Parliament from Sweden, Germany and Austria take over godparenthood for Sofia Sapega, Safiya Malashevich and Vital Prokharau (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-02). Праверана 2021-08-03 г. Архіўная копія ад 2021-08-03 г.
  12. ^ Anders Nilsson. (2021-06-06) Björklund engagerar sig för politisk fånge i Belarus (швэд.). Sydöstran(sv)Праверана 2021-08-03 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць