Гутлянка
рака ў Беларусі
Гутля́нка, Балатнянка — рака ў Беларусі, левы прыток Дняпра. Цячэ ў Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 378 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Гутлянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Бярозаўкі |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 31 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2 м³/с |
Плошча басэйну | 378 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўкі Кармянскага раёну, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Ільіча Рагачоўскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна пераважна трапэцападобная, яе шырыня 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, супясковая і тарфяністая, шырынёй 0,05—0,1 км, у верхняй і ніжняй плыні забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, апрача 0,5 км у вусьці[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 136.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 136.