Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič/Абгрунтаваньне ўжываньня слова рок (чарнавік)

Апошні каментар: 5 кастрычніка 2011, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Слоўнік Ластоўскага

Можна абнавіць спасылкі на knihi.com? Хацеў бы перачытаць абгрунтаваньне. --Jauhienij 17:54, 5 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Слоўнік Ластоўскага

рэдагаваць

Колькі аб’ектыўнай крытыкі: Вацлаў Ластоўскі ў сваім Расійска-крыўскім слоўніку падае наступнае азначэньне: «Год м. час за які зямля абыходзіць кругом сонца; год. Памылкова ўжываюць некаторыя слова рок, якое ў нас з найдаўнейшых часаў азначае тэрмін, рас. „срок“. Рок завіты, тэрмін аканчальны. Рок судовы, тэрмін суда.» + цікавы артыкул «З гісторыі слоў. Гадавіны, угодкі, юбілей» Марыны Абрагімовіч у №11 нумары часопіса «Роднае слова» за 1995 год, дзе адзначаецца пераважная распаўсюджанасьць праславянскага *godъ/ *godа на такія аднакаранёвыя словы як «угодкі» і «гадавіны» з спасылкамі на слоўнікі І. Насовіча, М. Шатэрніка, Байкова-Некрашэвіча, Я. Станкевіча і колькі старабеларускіх тэкстаў з Гістарычнага слоўніка беларускай мовы і Катэхізіса С. Буднага (магу зацытаваць). Такім чынам, неаспрэчнае ўжываньне лексэмы «рок» замест «году» не зьяўляецца карэктным, калі, улічваючы зьвесткі В. Ластоўскага, не патэнцыйна шкодным для цэласнасьці мовы. --Jauhienij 00:29, 2 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць

Зьвесткі з слоўніка В. Ластоўскага бачыў. Пры ўсёй павазе да ўнёску ўкладальніка ў агульную справу, ягоным сьцьверджаньням, на жаль, веры даць не магу. Прынамсі пры адсутнасьці іхнага пацьверджаньня ў тагачасных навуковых выданьнях. Тут дастаткова прыгадаць тую ж пераробку вершаў К. Каліноўскага, якая ў наш час дала падставы для ляманту ў гігінскай «белдумке». Што датычыцца артыкула з «Роднага слова», то было б цікава прынамсі пабачыць яго. Тое, што год ужываўся побач з рокам — бясспрэчна, аднак мяне цікавіць найперш грунтоўны лінгвістычны аналіз: паходжаньне лексэмаў, час іхнага зьяўленьня ў нашай мове і дынаміка ўжытку ў розныя часы, прыказкі-прымаўкі-фразэалягізмы, вытворныя словы. І на падставе гэтага выснова-абгрунтаваньне. Вось тады будзе сапраўды пераканаўча, а ня як апошнім часам: захацеў нехта з «інстытуту мовы» — і паўсюль замест «цягнікоў» пачалі казаць і пісаць «паязды». --Казімер Ляхновіч 19:58, 5 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць
На маю думку, чым болей будзе датычных тэмы зьвестак, тым больш стане празрыстаю карціна гістарычнага ўжываньня рок/год і г.д. Улічваючы тое, што сп.  Bacian амаль зусім не парупіўся аб аўтарытэтных крыніцах, колькі аб'ектыўнай крытыкі гэтаму галасаваньню зусім не перашкодзіць. Наконт артыкула, спадзяюся, у хуткім часе яго адсканую. У ім, дарэчы, падаюцца такія вытворныя як «гадавіна ад гадавы», «ракавіна ад ракавы» і «ракавое сьвята» са спасылкай на «Беларускай народнае словаўтварэнне» П. Сьцяцко, але пераважна разглядаецца лексэма «ўгодкі». --Jauhienij 20:28, 5 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць
Слушна. Артыкул будзе вельмі дарэчы. --Казімер Ляхновіч 20:50, 5 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Kazimier Lachnovič/Абгрунтаваньне ўжываньня слова рок (чарнавік)»