Гуркінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гуркі.

Гісторыя

рэдагаваць

16 верасьня 1960 году створаны ў складзе Езярышчанскага раёну Віцебскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.

30 чэрвеня 2008 году ліквідаваныя вёскі Балбекі, Кісялёўкі, Сухарукава[1].

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Зарніца, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Лесагорская, Мартыненкі, Мясьцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова — перададзеныя ў склад Бычыхінскага сельсавету[2].

Літаратура

рэдагаваць