Бычыхінскі сельсавет
Бычы́хінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бычыха.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Мехаўскага раёну. 18 сакавіка 1958 году раён перайменаваны ў Езярышчанскі.
16 верасьня 1960 году сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Зарніца, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Лесагорская, Мартыненкі, Мясьцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова — ліквідаванага Гуркінскага сельсавету[1].
29 верасьня 2017 году ліквідаваныя вёскі Гаране і Гарнова[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района». Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 480
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 349
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 129