Гуд’ёўн Самуэльсан
Гуд’ёўн Самуэльсан (па-ісьляндзку: Guðjón Samúelsson; 16 красавіка 1887 — 25 красавіка 1950) — вядомы ісьляндзкі архітэктар. Яго найбольш вядомыя працы — Унівэрсытэт Ісьляндыі, Царква Акюрэйры, каталіцкая царква Ландакоцкірк'я і іншыя. Яго апошняя і самая знакамітая работа, царква Хальгрымскірк'я, так і не была завершана пры яго жыцьці, бо будаўніцтва гэтай 75-мэтровай царквы пачалося ў 1937 годзе і скончылася ў 1986 годзе.
Самуэльсон быў новатарам ў сфэры архітэктуры і горадабудаўніцтва. Ён быў прыхільнікам плянаваньня гарадоў і быў адным з галоўных архітэктараў, якія зрабілі генэральны плян горада Акюрэйры. Ён таксама быў прыхільнікам занаваньня гарадоў; на яго думку спальныя раёны і раёны з адміністрацыйнымі будынкамі павінны быць сэпараванымі.