Гуаратынгета
Гуаратынгета́ (па-партугальску: Guaratinguetá) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 122 тысяч чалавек[2].
Гуаратынгета | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 13 чэрвеня 1630 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 530 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 12500-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°49′0″ пд. ш. 45°13′40″ з. д. / 22.81667° пд. ш. 45.22778° з. д.Каардынаты: 22°49′0″ пд. ш. 45°13′40″ з. д. / 22.81667° пд. ш. 45.22778° з. д. | ||||
Гуаратынгета | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.guaratingueta.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьНавакольлі сучаснага гораду здаўна былі вядомыя індзейцамі як рэгіён багаты на чапляў, якія жылі тут на ўзьбярэжжах ракі Параібы-ду-Сул. Першыя партугальскія засяленцы прыбылі сюды ў канцы XVI стагодзьдзя, пасьля таго як пачулі аб захаваньні тут вялікіх мінэральных багацьцяў. Паселішча зьявілася ў 1628 годзе, і пачалося з будаўніцтва капліцы. У XVIII стагодзьдзі вёска стала адным з ключовых пунктаў на шляху залаташукальнікаў зь Мінас-Жэрайсу.
У XIX стагодзьдзі ў Гуаратынгеце павялічылася вытворчасьць кавы, у той час як вырошчваньне цукру значна скарацілася. За часам існаваньня Бразыльскай імпэрыі дон Пэдру II правёў ноч у вёсцы 18 жніўня 1822 году. У 1844 годзе вёска атрымала статус гораду. У 1848 годзе ў горадзе нарадзіўся Франсіску Радрыгес Алвэс, які быў сябрам імпэрскай рады, сябрам палаты дэпутатаў і двойчы прэзыдэнтам Бразыліі. У XX стагодзьдзі сельскай гаспадарка прыйшла ў заняпад праз стомленасьць зямлі, таму горад пераключыўся на індустрыялізацыю і гандаль. Таксама разьвівалася адукацыя, то бок, гэтак у Гуаратынгеце адкрылася Школа падрыхтоўкі спэцыялістаў у авіацыі і філія ўнівэрсытэту штату Сан-Паўлу. Атрымаў пашырэньне таксама турызм.