Грэцкая салата
агароднінная салата з тварожным сырам
Грэцкая салата — агароднінная салата з тварожным сырам.
Грэцкая салата | |
2019 год, Тэсалёнікі | |
Іншыя назвы | салата па-грэцку |
---|---|
Тып | салата |
Нацыянальная страва | грэцкая |
Паходжаньне | Грэцыя |
Рэгіён | Паўднёвая Эўропа |
Асноўны складнік | тварожны сыр |
Распаўсюджаныя складнікі | агуркі, таматы, баўгарскі перац, масьліны, аліўкавы алей |
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня грэцкай салаты выкарыстоўвалі агуркі і таматы, баўгарскі перац і тварожны сыр у брыкеце або скрынцы, масьліны бяз костак і аліўкавы алей, базылік, мацярдушку і праванскую траву[1].
Прыгатаваньне
рэдагавацьСпачатку наразаюць агуркі на чацьвярцінкі, таматы — дзелькамі або паўколамі, а перац — саломкай. Тварожны сыр наразаюць кубікамі см на см, а масьліны кружочкамі. Усе нарэзаныя складнікі зьмешваюць у талерцы і дадаюць прыправы. Затым запраўляюць аліўкавым алеем. Часам на смак дадаюць салодкую або марынаваную рэпчатую цыбулю[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Настасься Мясаедава. Салаты на сьвяточны стол // Партал «Слушна», 12 жніўня 2022 г. Праверана 27 жніўня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |