Грэка-каталіцкія сьвятыя і благаслаўлёныя на Беларусі
Беларускія сьвятыя і блаславёныя грэка-каталіцкія — асобы, якія жылі на Беларусі й, паводле навукі Каталіцкай Царквы, сваім праведным самаахвярным жыцьцём на зямлі ў імя Хрыста заслужылі ад Бога вечнае жыцьцё й зьяўляюцца нябеснымі пасярэднікамі паміж Ім і людзьмі.
Сьвятыя
рэдагаваць- Язафат Кунцэвіч (1580 — 12 лістапада 1623) — полацкі архібіскуп. Кананізаваны 29 чэрвеня 1867.
Блаславёныя
рэдагаваць- Падляскія мучанікі — 13 сялянаў-уніятаў зь некалькіх прыбускіх вёсак уніяцкай парафіі ў м. Пратулін Сядлецкае губэрні, якія загінулі 26 студзеня 1874 пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную. Бэатыфікаваныя 6 кастрычніка 1996.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Рымска-каталіцкія сьвятыя і блаславёныя зь Беларусі
- Каталіцкія сьвятыя
- Беларускія сьвятыя Божым шляхам. 1947, №1 (кастрычнік)
Літаратура
рэдагаваць- Сьвятлана Марозава // . — Мн.: .