Грыбавецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Грыбаве́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Качэрыцкага раёну Магілёўскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Шалаёўка.

Грыбавецкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Шалаёўка[d]
Дата ўтварэньня 21 студзеня 1925
Дата скасаваньня 23 сьнежня 2009
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Да 1931 году сельсавет уваходзіў у склад Чачэвіцкага раёну. 8 ліпеня 1931 году раён быў скасаваны, а сельсавет перададзены Клічаўскаму раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет увайшоў у склад Качэрыцкага раёну.

23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Збышын, Лясьніцтва, Пільнікі, Стары Юзін, Шалаёўка — перададзеныя ў склад Баравіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

У склад сельсавету ўваходзілі 8 вёсак, у якіх жылі 394 жыхары.