Група арміяў Курляндыя
«Курляндыя» — група арміяў Сухаземных войскаў Узброеных сілаў Нямецкай дзяржавы, якая існавала са студзеня па травень 1945 году на захадзе Латвійскай ССР.
«Курляндыя» | |
ням. Kurland | |
Гады існаваньня | 1945 |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Падпарадкаваньне | Узброеныя сілы Нямецкай дзяржавы |
Уваходзіць у | Сухаземныя войскі Нямецкай дзяржавы |
Тып | група арміяў |
Уключае ў сябе | 16-я і 18-я арміі |
Функцыя | абарона базы нямецкіх падлодак на Балтыйскім моры |
Колькасьць | 200 000 вайскоўцаў |
Дысьлякацыя | Курляндыя |
Узбраеньне | 75 баявых самалётаў, 307 танкаў і САУ, 1426 гарматааў, 557 мінамётаў, 3879 кулямёт, 219 БТРаў, 52 887 аўтаматаў і вінтовак |
Войны | Нямецка-савецкая вайна |
Удзел у | Курляндзкі кацёл |
Вядомыя камандзіры | Карл Гільпэрт |
25 студзеня 1945 году галоўны камандзір Узброеных сілаў Нямецкай дзяржавы Адольф Гітлер перайменаваў групу арміяў «Поўнач» у «Курляндыю». Яна складалася з 16-й і 18-й арміяў, якія налічвалі каля 200 000 жаўнераў у складзе 26 дывізіяў. Група арміяў «Курляндыя» знаходзілася ў Курляндзкім катле на захадзе Латвійскай ССР, бо 10 кастрычніка 1944 году Чырвоная армія дасягнула вусьця Нёмана на Балтыйскім моры. Асноўная задача гэтай групы арміяў палягала ў абароне марской базы нямецкіх падлодак. 7 траўня 1945 году прэзыдэнт Нямецкай дзяржавы Карл Дэніц загадаў здацца камандзіру групы арміяў «Курляндыя» Карлу Гільпэрту. Той загадаў спыніць агонь 8 траўня а 14:00 і вывесіць белыя сьцягі, каб здацца войскам Ленінградзкага фронту, якімі загадваў Леанід Говараў. 9 траўня пачаліся допыты афіцэраў штаба групы арміяў «Курляндыя». Да канца 11 траўня войскі Ленінградзкага фронту дасягнулі берага Рыскай затокі. Да 12 траўня ў Курляндзкім катле здалося ў палон 140 408 нямецкіх жаўнераў і малодшых афіцэраў, 5083 сярэдніх афіцэраў і 28 генэралаў. Чырвоная армія захапіла 75 баявых самалётаў, 307 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, 1426 гарматаў і 557 мінамётаў, 3879 кулямётаў, 52 887 вінтовак і аўтаматаў, 219 бронетранспартэраў і 310 радыёстанцыяў, 4281 самаход і 240 трактароў, 3442 грузавыя абозы і 14 056 коней. Да 23 траўня агулам здалося 189 000 нямецкіх вайскоўцаў з 24-х дывізіяў, у тым ліку 42 генэралы. Асноўную частку нямецкіх ваеннапалонных вывезьлі ў лягеры на Валдайскім узвышшы ў Расейскай СФСР.
Каля 4000 латыскіх жаўнераў са складу групы арміяў «Курляндыя» ўцяклі ад палону ў балоцістыя лясы. Там яны ўтварылі паўстанцкі рух у выглядзе «лясных братоў», што праіснаваў да 1956 году[1].
Камандзіры
рэдагаваць- Лотар Рэндуліч (15—27 студзеня 1945)
- Гайнрых фон Фіцінгоф (27 студзеня — 10 сакавіка 1945)
- Лотар Рэндуліч (10—25 сакавіка 1945)
- Карл Гільпэрт (25 сакавіка — 8 траўня 1945)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валяр'ян Шкленьнік. Рагачоўскі фронт // Зьвязда : газэта. — 18 сакавіка 2014. — № 49 (27659). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |